Летнія ўрокі бяспекі

Нумары РАНС інфармуе Увага - дзецям

У перыяд летніх канікулаў у школьныя і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры прыйшла рэспубліканская акцыя МНС – «Канікулы без дыму і агню».

Статыстыка пацвярджае, што летнія канікулы – перыяд, калі ў дзяцей найбольш «магчымасцяў» трапіць у зводкі выратавальнікаў. Таму на працягу ўсіх трох месяцаў супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях будуць весці прафілактычную работу ў лагерах раёна.

Віктарыны па асновах бяспечнай жыццядзейнасці, конкурсы, паказ тэматычных мультфільмаў – гэта дзецям заўсёды цікава і карысна. На рэальных прыкладах выратавальнікі расказваюць аб тым, як трэба сябе паводзіць, каб не апынуцца ў надзвычайнай сітуацыі. Дапамагаюць работнікам МНС праводзіць летнія ўрокі бяспекі ў лагерах актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. У падарунак тыя, хто адпачывае ў лагеры, атрымліваюць тэматычныя расфарбоўкі і кніжкі.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей заўважае, што падобных мерапрыемстваў дзеці заўсёды чакаюць, з ахвотай бяруць у іх удзел.  

Выратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуляў і дзядуляў, а таксама старэйшых братоў і сясцёр далучыцца да навучання бяспецы. Ні па якой прычыне нельга пакідаць малых дзяцей адных. Трэба знайсці кожны дзень некалькі мінут, каб разам з дзіцем прыгадаць правілы паводзін у выпадку пажару, пагутарыць аб небяспецы гульняў у кар’еры, бяспецы на вадзе. Агульнымі намаганнямі можна стварыць надзейны багаж ведаў, які абароніць маленькіх жыхароў раёна.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *