Адраджаць сваю малую радзіму

Нумары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заклікаў беларусаў адраджаць сваю малую радзіму і родныя мясціны. «Я хачу звярнуцца да ўсіх, хто сёння можа нешта зрабіць для краіны, асабліва да людзей заможных, якія маюць пэўныя магчымасці. Давайце ў бліжэйшыя гады, хто колькі можа, хто як можа, зробім для нашай малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны. Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы і не забыў яе, зробіць для яе хоць штосьці на працягу трох, можа быць, пяці гадоў, наша краіна стане цудоўнай, яна будзе квітнеючай, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Таму мой заклік сёння з маёй малой радзімы да ўсіх, хто не забыўся сваю малую радзіму: давайце для яе зробім тое, што мы можам зрабіць».

Прэзідэнт растлумачыў, што яго нядаўняе падарожжа ў пасёлак Копысь – гэта спроба ўладкаваць Беларусь, паказаць прыклад, якой павінна быць наша краіна. «Падышла чарга і да гэтых маленькіх гарадкоў, да неперспектыўных вёсак. Мы іх проста павінны выратаваць, мы павінны зрабіць іх зручнымі для жыцця нашых людзей, дзяцей, унукаў», – адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: куды б ні вялі людзей шляхі і куды б ні неслі рэкі, ёсць паняцці вытокаў і родных берагоў. Гэта месцы, дзе яны па-сапраўднаму дома, дзе сапраўды можна адмовіцца ад мітусні і дзе час цячэ па-іншаму. «У кожнага з нас часцінка душы жыве на малой радзіме. Нашы землі славутыя сваімі мястэчкамі, якія ніколі не былі местачковымі або правінцыяльнымі. Нашы вёскі і мястэчкі, наша сталіца, народжаная з такога ж гарадка, – яны далі многае і многім, – заявіў беларускі лідар. – Міншчына, Віцебшчына, Гродзеншчына, Гомельшчына, Брэстчына. Ці вось Магілёўшчына. Кожны з нас чуе голас сваёй малой радзімы, адзінага сапраўднага месца на Зямлі».

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што, магчыма, некаторым часам хочацца кудысьці паехаць, дзесьці пабываць. «Але я аб’ехаў увесь свет за гады свайго прэзідэнцтва, быў у выдатных месцах. І я вам шчыра, ад душы кажу: прыгажэй вось гэтых месцаў, дзе твае карані і вытокі, няма нідзе. Я гэтага не сустракаў, – падкрэсліў ён. – Я гэта кажу для таго, каб вы разумелі, што рана ці позна кліч малой радзімы пацягне вас туды, дзе вы нарадзіліся. Таму давайце адраджаць гэтыя месцы, давайце іх будзем шанаваць. Гэта – нашы месцы, гэта – наша радзіма, якая дала нам жыццё».

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *