Абласны веласіпедны тур – у Стаўбцоўскім раёне

Навіна дня Нумары

Абласны веласіпедны тур, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, праводзіцца ў Стаўбцоўскім раёне 15–16 ліпеня 2017 г. Яго мэта – прапаганда здаровага ладу жыцця сярод кіруючага саставу Мінскай вобласці.

Старт будзе дадзены 15 ліпеня ў 10.00 у г. Стоўбцы на плошчы Бессмяротнасці. Далей маршрут праляжа ў напрамку а. г. Вішнявец, філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Смольня», дзе будуць арганізаваны піт-стопы, і да турыстычнага комплексу «Высокі бераг». Агульная працягласць маршруту – 42 км.

У веласіпедным туры прымуць удзел работнікі апаратаў райгарвыканкамаў, старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, падраздзяленняў «сілавых» структур, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *