Цвярозым па дарозе жыцця

Медыцына Нумары

ПА ДАРОЗЕ ЖЫЦЦЯ

На базе дзіцячых аздараўленчых лагераў раёна і на вуліцах Стоўбцаў прайшла раённая міжведамасная акцыя – «Цвярозым па дарозе жыцця».

У рамках акцыі былі арганізаваны выступленні спецыялістаў, трэнінгі, віктарыны, паказ відэафільмаў, анкетаванне дзяцей па пытанні ўжывання алкагольных напіткаў, спартландыя сярод камандаў у лагеры «Нёман», розныя конкурсы і выстаўкі. Карыстальнікі сацыяльных сетак прынялі ўдзел у інтэрнэт-апытанні «Як часта вы ўжываеце спіртныя напіткі?», «У чым прычына ўжывання спіртных напіткаў сярод моладзі?».

7-га ліпеня, у дзень прафілактыкі алкагалізму, сумесна з супрацоўнікамі ДАІ мы раздавалі буклеты па прафілактыцы алкагалізму ўдзельнікам дарожнага руху, гутарылі з імі аб шкодзе алкаголю.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ

 

ДАПАМОЖАМ СПРАВІЦЦА З ЗАЛЕЖНАСЦЮ

Не толькі ў час правядзення планавых акцый, але і на працягу ўсяго каляндарнага года медыцынскія работнікі цэнтральнай раённай бальніцы праводзяць актыўную асветніцкую кампанію па прапагандзе здаровага ладу жыцця, матывацыі жыхароў раёна на гэта, наладжванню кантактаў з пацыентамі.

Існуе асобны накірунак работы па прафілактыцы залежнасцяў і дапамозе жыхарам раёна справіцца з імі, калі здарылася ўжо такая бяда.

Звяртаем вашу ўвагу, што калі вы пакутуеце ад тытунёвай залежнасці і хочаце ад яе пазбавіцца, што з’яўляецца праяўленнем сілы волі чалавека і здаровага сэнсу, прапаноўваем вам звярнуцца да ўрача псіхіятра-нарколага ў цэнтральную раённую бальніцу ў рабочыя дні тыдня (панядзелак-пятніца) у кабінет № 321 (трэці паверх паліклінікі) ці патэлефанаваць па нумары 5-02-35 з 9 да 15 гадзін.

Інеса ДУДАРЭВІЧ,загадчыца паліклінікі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *