Турнірныя поспехі

Нумары Спорт

У праграме святкавання Дня Рэспублікі былі і спартыўныя спаборніцтвы. На пляцоўцы стадыёна «Юнацтва» мераліся сіламі валейбалісты. Першае месца заняла каманда стаўбцоўскага філіяла Мінскага маторнага завода, на другім – валейбольная дружына Дзераўнянскай ДЮСШ, на трэцім – каманда «Ветэран». У турніры ветэранаў фізкультуры і спорту па шашках найбольш перамог у Івана Жыцкага, наступныя пазіцыі – у Віктара Крупы і Івана Астапенкі.

У гэты ж дзень зборныя каманды нашага раёна па шашках і шахматах прынялі ўдзел у міжраённым турніры ў горадзе Дзятлава. Калектыў шахматыстаў у саставе Дзмітрыя Панявіна, Сяргея Феўралёва і Яўгена Бірукова заняў другое месца, а каманда па шашках, якую прадстаўлялі Казімір Лаўрыновіч, Станіслаў Чарнец і Анатоль Казлоўскі, перамагла.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *