Ураджай-2017

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

НА РАПСАВЫХ ПАЛЕТКАХ

Першымі пачалі ўборку азімага рапсу працаўнікі ААТ «Рубяжэвічы». На мінулым тыдні вывеў на палеткі камбайн «КЗС-1218» Фёдар Гурын. Фёдар Фёдаравіч займае ў сельгаставарыстве пасаду загадчыка гаража, а ў перыяд жніва садзіцца на камбайн. Абмалочаны пробны, не самы ўраджайны пяцігектарны ўчастак, намалочана 7,5 тон. Прыступіць да масавай уборкі разлічваюць праз тры-чатыры дні. Галоўнае, каб надвор’е паспрыяла. На рапсавых палетках будуць задзейнічаны чатыры збожжаўборачныя камбайны. Ураджайнасць чакаецца не ніжэйшай, чым летась – у межах 20 цэнтнераў з гектара. Усяго ў гаспадарцы пасеяна 250 гектараў гэтай тэхнічнай культуры.

АБМАЛОЧВАЮЦЦА НАСЕННІКІ

Сельгаставарыствы раёна прыступілі да абмалоту насеннікаў шматгадовых траў.   Па стане на 17 ліпеня работа гэтая вялася ў ААТ «Вішнявецкі-агра», «Шашкі» і «Жацерава». Было ўбрана 25 гектараў, з кожнага намалочана па 4,8 цэнтнера насення. Самая высокая ўраджайнасць у вішняўчан – звыш дзесяці цэнтнераў на круг. Варта дадаць, што насенне траў каштуе дорага, таму для патаннення кармавой адзінкі і ўмацавання кармавой базы важна вырошчваць уласнае насенне.

ВЫСЯВАЮЦЦА ТРАВЫ

Згодна з даведзеным планам сёлета гаспадаркам раёна неабходна пасеяць 5070 гектараў шматгадовых траў. На 3200 гектарах гэтая работа зроблена. Справіліся з сяўбой траў, якія размясціліся на 430 гектарах, механізатары ААТ «Агранёманскі». Тут пасеяна больш за іншых люцэрны – 150 гектараў. У ААТ «Шашкі», «Радзіма Якуба Коласа» і «Вішнявецкі-агра» таксама набраны неблагія тэмпы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *