Гран-пры заслужылі ў Грэцыі

Культура Нумары

52e

«У Грэцыі ўсё ёсць….» Так казаў адзін з герояў чэхаўскага «Вяселля». Многія людзі хацелі б праверыць гэта выказванне і наведаць такую далёкую і дзіўную краіну. Удзельнікам узорнага харэаграфічнага ансамбля «Лявоначкі», бацькам і кіраўнікам пашчасціла, дзякуючы фінанасавай падтрымцы бацькоў, прыняць удзел у III Міжнародным фестывалі мастацтваў «Сузор’е Элады», адпачыць на беразе Эгейскага мора, падзівіцца на прыроду Грэцыі, набыць новых сяброў.

Каб даехаць да далёкай Грэцыі, нам давялося праехаць Польшчу, Славакію, Венгрыю, Сербію і Балгарыю. Прыпынак быў у Будапешце, дзе мы прайшліся з экскурсіяй па самых знакамітых месцах сталіцы Венгрыі – былі ў заапарку, у купальнях графа Сечыні, паспрабавалі на вячэру стравы венгерскай кухні. Таксама адпачывалі ў сербскім горадзе Ніш. І вось нарэшце – доўгачаканая Грэцыя. Пасля размяшчэння ў шыкоўным атэлі, усе хуценька пераапрануліся і пайшлі на мора. Вада вельмі празрыстая, чыстая, бірузовага колеру ля берага і блакітнага – удалечыні. Пясочак і дробныя каменьчыкі на беразе робяць прыемны масаж нагам. Купанне ў моры адразу зняло ўсю стомленасць пасля дальняй дарогі.

Арганізатары фестывалю вельмі ўдала склалі праграму. Фестывальных дзён было толькі два. Конкурсныя прагляды і гала-канцэрт пераможцаў пачыналіся вечарам, калі спала спякота. А цэлымі днямі мы адпачывалі на моры, плёскаліся ў басейне каля атэля, дзеці гулялі на дзіцячых пляцоўках і зялёных газонах, заводзілі сяброў. Удзел у фестывалі прынялі юныя артысты з Сербіі, Македоніі, Расіі, Украіны, Грэцыі. Мы былі адзіным калектывам з Беларусі. Ансамбль танцаваў у трох узроставых групах. У склад журы ўваходзілі прафесійныя харэографы з Грэцыі, Украіны і Расіі. Першыя месцы ў намінацыі «Народны танец» былі аддадзены «Лявоначкам». І па выніках усяго фестывалю ансамбль атрымаў гран-пры. Гледачоў і членаў журы захапілі нашы танцы «Шалапутная гаспадынька», «Гарэзлівая полечка», «Падсяванка», «Стаўбцоўскія задавакі», «Ой, там у садзе…». А з прыгожымі дзяўчаткамі ў беларускіх касцюмах пасля конкурсу ўсе хацелі сфатаграфавацца.

Прафесійна і якасна падрыхтавала дзяцей да ўдзелу ў фестывалі кіраўнік ансамбля Людміла Несцярук. Хочацца сказаць словы падзякі начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алене Суднік, дырэктару раённага Цэнтра культуры Але Сушч за тое, што ансамбль паехаў на фестываль з новым камплектам беларускіх касцюмаў.

Яшчэ адно прыемнае мерапрыемства прайшло ў рамках фестывалю. Гэта VI Міжнароднымадэльныконкурс Little Supermodel of the World 2017.

АднашагаансамбляўгэтымконкурсевырашыліпрыняцьудзелАляксандраНікалаеня (узрост 6-8 гадоў) іКарынаКудзеліна ( узрост 13-15 гадоў). Дзяўчынкіразамзусіміўдзельнікамі, якіхбыло 15 чалавек, развучвалідэфілеўспартыўнымстылі, унацыянальнымкасцюме, увячэрняйсукенцы. Ісамыкрэатыўнывыхад – касцюм «Зефірушакаладзе», якіўдзельніцыпавінныбылізрабіцьсваімірукамі. Нашыдзяўчынкідастойнапрадставілісябенаанглійскаймове, быліпрыгожымііабаяльныміі, яквынік, – кароныпераможцаў, стужкізнадпісам «Топ-мадэль -2017» (кожнаяўсваёйузроставайгрупе).

Падчас фестывалю мы наведалі Салонікі – другі па памеры горад Грэцыі. Убачылі знакамітую Белую вежу, царкву Святога Пантэлеймона, арку і грабніцу Галерыя, музей Візантыйскай культуры, царкву Святых Апосталаў, дзе папілі і набралі з сабой асвечанай вады.

Ала Ярмак



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *