Віншавалі ў Палацы Рэспублікі

Нумары Раённыя навіны

Стаўбцоўскія лесаводы заслужылі права прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах па ўшанаванні ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў урагану, які пашкодзіў лясны фонд летам мінулага года. Комплекс аднаўленчых работ на ветравальна-бураломных дзялянках, з улікам маштабнага характару стыхіі, быў завершаны адносна нядаўна – у красавіку 2017 года.

Гэты знішчальны ўраган закрануў і Стаўбцоўшчыну. Сярод найбольш пацярпелых было Рубяжэвіцкае лясніцтва, дзе прыйшлося выразаць амаль 33 тысячы м3 ветравальна-бураломнай драўніны. Акрамя таго, стаўбцоўскія лесаводы аказалі дапамогу Смалявіцкаму лясгасу (на пашкоджаных дзялянках нарыхтавана 40,7 тысячы м3 драўніны), Бараўлянскаму спецлясгасу (16,5 тысячы м3 драўніны), Чэрвеньскаму і Мінскаму лясгасам. Аб’ёмы кампенсацыйных пасадак за восень 2016 года і вясну 2017 года склалі больш за 310 гектараў, у тым ліку ў Рубяжэвіцкім лясніцтве – на 111 гектарах.

– Работнікі лясгаса працавалі вахтавым метадам, – падкрэслівае намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – Больш за ўсіх пашчыравалі за межамі раёна работнікі лесапункта, хоць прыцягваліся фактычна ўсе лясніцтвы, акрамя Рубяжэвіцкага, якое ажыццяўляла работы ў сваіх пацярпелых угоддзях.    

Ганаровыя ўзнагароды міністра лясной гаспадаркі рэспублікі і генеральнага дырэктара Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, разам з грашовым узнагароджаннем і каштоўнымі падарункамі, уручаны кіраўніцтву лясгаса – дырэктару Генадзю Кажушку, галоўнаму ляснічаму Сцяпану Явіду, галоўнаму інжынеру Генадзю Шпілеўскаму, а таксама вялікай групе работнікаў.

Сярод іх – трактарыст Старынскага лясніцтва Фёдар Шмальц, майстар лесапункта Сяргей Грыгарцэвіч, трактарыст Кляцішчанскага лясніцтва Мікалай Капціловіч, вальшчык лесу лесапункта Валерый Маскалевіч, ляснік Акінчыцкага лясніцтва Алег Філіповіч, ляснік Апечкаўскага лясніцтва Сяргей Дзедзічка, вальшчык лесу Хатаўскога лясніцтва Віктар Недзень, трактарыст Прудскога вопытнага лясніцтва Мар’ян Грыгарцэвіч, вальшчык лесу Налібацкага лясніцтва Алег Ігнаценя, ляснік Кляцішчанскага лясніцтва Леанід Бразоўскі, ляснік Кульскога лясніцтва Міхаіл Чарнамашынец, трактарыст лясгаса Уладзімір Калошыч, інжынер па лесакарыстанні Аляксандр Каўгарэня, трактарыст Налібацкага лясніцтва Іван Матусевіч, трактарыст Кульскога лясніцтва Вячаслаў Жвырбля, машыністы лесанарыхтоўчых машын лесапункта Мікалай Гамза і Генадзь Аборнік, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Генадзь Сухадолец, ляснік Рубяжэвіцкага лясніцтва Аляксандр Шульц, вадзіцель аўтобуса Уладзімір Каробка, ляснічы Акінчыцкага лясніцтва Міхаіл Цялушка, навальшчык-звальшчык лесаматэрыялаў лесапункта Аляксандр Янькоў.

Урачыстасці былі арганізаваны са святочным канцэртам на базе Палаца Рэспублікі і Палаца культуры Мінскага аўтамабільнага завода.    

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *