Ураджай-2017

Нумары Ураджай

НА ПАЛЯХ РАЁНА

(інфармацыя на 24 ліпеня)

—          Пяць гаспадарак убіраюць насеннікі шматгадовых траў. Абмалочана 67 гектараў. Самая высокая ўраджайнасць насення ў ААТ «Вішнявецкі-агра» – 10,1 цэнтнера з гектара.

—          Другі ўкос траў праведзены на 7537 гектарах, што складае 81,8 працэнта. Справіліся з гэтай работай корманарыхтоўшчыкі ААТ «Вялікі Двор», «Шашкі», «Жацерава», «Вішнявецкі-агра», «Вялікі Двор» і «Агранёманскі».

—          На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па раёне 7,82 цэнтнера кармавых адзінак. Больш за іншых у ААТ «Рубяжэвічы», «Вішнявецкі-агра» і «Шашкі», адпаведна па 13,47, 10,95 і 10,32 цэнтнера.

—          Насушана 4052,4 тоны сена. З гэтай колькасці 1089,9 тоны – у ААТ «Агранёманскі», дзе на 20 працэнтаў перавыкананы план па закладцы данага віду корму.

—          Сенажу ў гаспадарках закладзена каля 60 працэнтаў да плана — 93123 тоны, справіліся з заданнем у ААТ «Рубяжэвічы».

—          У палімерную ўпакоўку запрасавана 18706 тон сенажу, удвая перавыканалі план корманарыхтоўшчыкі ААТ «Каганец», які маюць другі паказчык услед за ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

—          Ільнаводы ААТ «Рочавічы» прыступілі да цераблення льну.

—          Пад азімую сяўбу нарыхтавана 90758 тон арганічных угнаенняў, што складае 45,4 працэнта. Вывезена 80637 тон, унесена 9788.

 

УРАДЖАЙНАСЦЬ ПАВЫШАЕЦЦА

Па стане на 24 ліпеня вялі ўборку азімага рапсу, які размясціўся на 3425 гектарах, дзесяць сельгаставарыстваў раёна. Гэтая тэхнічная культура была ўбрана практычна з трэцяй часткі плошчаў. Сярэднераённая ўраджайнасць складала 17,4 цэнтнера насення з гектара.

– Сёлета яна чакаецца ў межах 20 цэнтнераў на круг, – канстатуе начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Барыс Барысевіч. – Днямі пачнуць уборку ААТ «Агранёманскі» і «Вялікі Двор», дзе з году ў год вырошчваюць даволі ўмалотны рапс.

Па тэмпах і ўраджайнасці лідзіруюць працаўнікі ААТ «Жацерава». Больш за палову ад пасеянага ўбралі камбайнеры ААТ «Дзераўное», «Вішнявецкі-агра», «Шашкі» і «Радзіма Якуба Коласа».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *