Другі этап уступнай кампаніі 2017 года – на кантролі

У Камітэце дзяржкантролю

На другім этапе ўступнай кампаніі 2017 года абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі праводзіцца кантроль у 24 установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

Асноўнай задачай камісіі з’яўляецца забеспячэнне роўных магчымасцяў абітурыентаў пры паступленні ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі і кантроль за выкананнем заканадаўства. Членамі камісіі асаблівая ўвага будзе ўдзелена праверцы сапраўднасці дакументаў аб адукацыі і дакументаў на льготы, выканання заканадаўства пры правядзенні ўступных іспытаў па спецыяльнасці, парадку залічэння абітурыентаў.

Інфармуем, што ў ходзе кантролю за правядзеннем першага этапа ўступнай кампаніі 2017 года (цэнтралізаванае тэсціраванне) камісіяй былі ўстаноўлены парушэнні, якія выразіліся ў выкарыстанні сотавых тэлефонаў, за што тры абітурыенты былі адхілены ад здачы тэстаў.

У цэлым на даным этапе вынікі работы камісіі сведчаць, што ўступная кампанія праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

У Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці ў рабочыя дні з 09.00 да 18.00 працуюць тэлефоны гарачай лініі: 284-09-06, 331-66-02, па якіх усе жадаючыя могуць звярнуцца за вырашэннем пытанняў, якія ўзніклі пры правядзенні ўступных іспытаў, а таксама выказаць свае заўвагі і прапановы па паляпшэнні іх правядзення.

Мінская абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 2017 годзе



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *