Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістравана па раёне восем шлюбаў, зроблена  адна адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі  дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Казімір Лабун, Злата Канапелька, Дамініка Францкевіч, Віктар Камлач, Моніка Бычкевіч, Стэфанія Буката, Мацвей Сумар, Крысціна Арлоўская і Ілля Бабіч.

Зямны шлях закончыўся для васямнаццаці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна. 

Міліцыяй зарэгістраваны 144 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у трох з іх устаноўлены падазроныя.  Неўстаноўленай асобай на тэрыторыі кафэ-бара «Стары двор» са століка пад навесам украдзены два мабільныя тэлефоны, банкаўская і дысконтная карткі, дакументы, грошы і іншыя рэчы. З дваровай тэрыторыі дома ў Горках украдзены веласіпед, а з дачнага дома ў Хутар-Барку – грошы.
Пракуратурай раёна праведзены маніторынг арганізацый і прадпрыемстваў раёна па пытаннях выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1, падчас якога ўстаноўлена, што ў дзейнасці РУП «Стаўбцоўскае АКС» пры правядзенні работ па прачыстцы і праверцы дымаходаў на сумяшчэнне ў жылым доме па вул Калініна,10, дапускаюцца парушэнні правілаў аховы працы і дарожнага руху. Дырэктару прадпрыемства вынесена прадпісанне аб ухіленні парушэнняў. Тры вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд асудзіў за службовыя падлогі трох спецыялістаў аднаго з сельгаставарыстваў раёна: двое атрымалі па году выпраўленчых работ з вылічэннем 15 і 10 працэнтаў з заробку штомесяц, трэці прыгавораны да аднаго году абмежавання свабоды без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

ДАІ выявіла 198 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць п’яных вадзіцеляў і 9 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 13 недысцыплінаваных пешаходаў. Адбылося пяць дробных дарожна-транспартных здарэнняў. На скрыжаванні вуліц Ленінская і Сацыялістычная вадзіцелем аўтамабіля была створана аварыйная сітуацыя, у выніку пацярпеў скутарыст, які атрымаў траўмы.
«Хуткая» атрымала 146 выклікаў, дзесяць з іх было да асоб з алкагольным ап’яненнем і адзін неабгрунтаваны.

Падрыхтавала

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *