Пытанні, якія падымаюцца грамадзянамі, павінны вырашацца на мясцовым узроўні

У Камітэце дзяржкантролю

Работа, якая праводзіцца па выкананні патрабаванняў Прэзідэнта краіны па правядзенні прамых тэлефонных ліній выканаўчымі органамі і міністэрствамі, прывяла да скарачэння колькасці пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці і цэнтральны апарат Камітэта дзяржкантролю.

За І паўгоддзе 2017 г. паступілі 554 звароты грамадзян і юрыдычных асоб, ці на 192 звароты менш (-26%) аналагічнага перыяда 2016 года.

Органамі ўлады на месцах у дастаткова няпростых умовах гаспадарання ўдалося не дапусціць росту колькасці зваротаў. Гэта вынік мэтанакіраванай дзейнасці дзяржаўных органаў усіх узроўняў па ўдасканальванні работы са зваротамі, а таксама некаторых дадатковых сістэмных мераў, прынятых кіраўніком дзяржавы.

Вялікая частка скаргаў звязана з эканамічнымі цяжкасцямі, якія не дазваляюць у неабходных маштабах вырашаць пытанні ў сферах жыццядзейнасці насельніцтва. Выклікае асаблівую трывогу тэндэнцыя росту зваротаў грамадзян па пытаннях працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, але цэнтральнае месца ў пісьмах займае праблема своечасовасці выплаты зарплаты. Гэтая праблема актуальная і для сельскіх жыхароў. У некаторых сельгаспрадпрыемствах затрымліваюць зарплату на тры месяцы і больш. У некаторых выпадках яе выплочваюць часткова і выключна ў натуральнай форме. У выніку, грамадзяне скардзяцца на адсутнасць магчымасці пагашаць даўгі па крэдытах, своечасова аплочваць камунальныя паслугі, вучобу дзяцей і г. д.

Усяго за І паўгоддзе 2017 г. да адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні Камітэтам прыцягнута 12 кіруючых асоб на суму 1332 руб, да дысцыплінарнай – 14 чалавек.

Аналіз зваротаў, якія паступілі ў Камітэт, сведчыць, што асобныя мясцовыя выканаўчыя органы, іншыя арганізацыі не прымаюць ў поўным аб’ёме мераў па вырашэнні пытанняў і праблем, якія ўзнікаюць у людзей, выклікаючы незадаволенасць насельніцтва.

Так, у Камітэце вобласці на рабочым кантролі са снежня 2016 года знаходзіліся звароты жыхароў Смалявіцкага раёна. Толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта пытанні былі вырашаны.

Актуальнай застаецца практыка правядзення выязных прыёмаў. У першым паўгоддзі 2017 г. кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжрайкамітэтаў праведзена 15 асабістых выязных прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній, на якія звярнулася 47 заяўнікаў. Усе звароты пакінуты на рабочым кантролі Камітэта, а таксама дадзены даручэнні мясцовым выканаўчым органам улады па іх вырашэнні.

Так, у ходзе правядзення 20.04.2017 г. выязнога прыёму грамадзян ў Зембінскі сельвыканкам Барысаўскага раёна да кіраўніцтва Камітэта звярнулася чатыры чалавекі. Былі падняты пытанні адключэння на летне-асенні перыяд вулічнага асвятлення ў а. г. Зембін, непрыняцця мераў з боку мясцовых органаў улады ў пытанні падключэння гандлёвага аб’екта да сетак энергазберажэння, мізэрнага асартыменту прамтаварнай групы ў магазіне райспажыўтаварыства, нездавальняючай якасці пітной вады, прыватызаціі жылога памяшкання. Усе паднятыя пытанні на прыёме былі вырашаны станоўча толькі пасля неаднаразовага напамінку з боку Камітэта мясцовым уладам.

Работа са зваротамі грамадзян застаецца на рабочым кантролі.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *