Жніво стартавала!

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

56-b

У мінулыя выхадныя ў гаспадарках раёна пачалася ўборка збожжавых культур. Вывелі на палеткі свае камбайны хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра», «Жацерава», «Дзераўное», «Радзіма Якуба Коласа» і «Шашкі». У першых чатырох сельгаставарыствах убіраюцца ячмені, ў апошнім — азімае трыцікале. Па стане на 31 жніўня па раёне было зжата 426,3 гектара. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34,2 цэнтнера з гектара. Дарэчы, летась на азначаную дату было абмалочана 6542 гектара збажыны. Са спадзяваннямі на спрыяльнае надвор’е і ў далейшым, уборачная кампанія будзе паступова набіраць тэмпы. Збожжавыя і зернебабовыя камбайнерам неабходна ўбраць на плошчы 21896 гектараў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *