Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістравана па раёне 11 шлюбаў, зроблена тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чатыры маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Алеся Сенька, Мацвей Сумар, Валерыя Нікіценка і Станіслаў Уласік.

Зямны шлях закончыўся для чатырнаццаці жыхароў раёна.

У пажарнай часці паведамілі пра два выпадкі. Ад удару маланкі задыміўся дом па вуліцы Таварнай у Стоўбцах: пашкоджаны сцены і столь. Прычына загарання прыватнай лазні ў Мешычах высвятляецца.

Міліцыяй зарэгістравана 120 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 13 крымінальных спраў, у 8 з іх устаноўлены падазроныя. З аўтапарка Стаўбцоўскага лясгаса ўкрадзены састаўныя часткі колавай перадачы трактара «Амкадор». З гаража дачнага дома ў Баханах зніклі самаробныя электраздрабнялка і зварачны апарат, а з гаспадарчай пабудовы ў Стоўбцах – бензатрымер. У Новым Свержані нецвярозы вадзіцель наўмысна пашкодзіў аўтамабілем гараж мясцовай жыхаркі.

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства і заканадаўства аб кампенсаванні ўрону. Устаноўлена, што ў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» дапускаюцца парушэнні, дырэктару ўнесена прадстаўленне аб іх ухіленні, якое выканана. Тры вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, нанесены таварыству ўрон кампенсаваны.

Суд прыгаварыў неаднаразова судзімага стаўбчаніна за крадзёж да трох месяцаў арышту, з прымусовым лячэннем ад алкагалізму. Такое ж пакаранне назначана за хуліганства яшчэ аднаму жыхару райцэнтра, з выплатай маральнага ўрону пацярпелай.

ДАІ выявіла 173 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – шэсць п’яных вадзіцеляў і 11 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 12 недысцыплінаваных пешаходаў. Адбылося шэсць дробных дарожна-транспартных здарэнняў. З 1 па 3 жніўня праводзілася акцыя «Хуткасць».

Раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі забаронены продаж 8,4 кілаграмы прадукцыі, якая рэалізоўвалася з парушэннем заканадаўства ў гандлёвым аб’екце ТАА»Пухавічымясапрадукт».

«Хуткая» атрымала 144 выклікі, 12 з іх было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *