У вёску – з новымі тэхналогіямі

Нумары Раённыя навіны Соцыум

59-c

Адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна пасля рамонту ў Старым Свержані. Гэта быў не проста рамонт, а перавод работы крамы на новыя тэхналогіі – метад самаабслугоўвання. Для гэтага закуплена новае гандлёвае абсталяванне. Будынку гэтага магазіна не адзін дзесятак гадоў, таму вельмі ўражвае, які прыгожы выгляд ён цяпер мае.

Парадавацца разам з кіраўніцтвам райспажыўтаварыства, спецыялістамі, прадаўцамі, вяскоўцамі гэтай падзеі прыехала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч. Яна вельмі прыязна выказалася наконт пазіцыі кіраўніцтва райспажыўтаварыства праводзіць такую мадэрнізацыю менавіта сельскіх магазінаў, удыхаць у іх новае жыццё, забяспечваць людзям вёскі доступ да сучасных тавараў, ствараць выдатныя ўмовы работы для прадаўцоў і аблягчаць іх працоўныя будні. Пры метадзе самаабслугоўвання прадаўцам не патрэбна падносіць тавар наведвальнікам, яны могуць самі ўзяць яго і падысці, каб разлічыцца.

Старшыня райспажыўтаварыства Віктар Галоўка адзначае, што пазітыўныя моманты не толькі ў гэтым, але і ў тым, што значна павялічваецца тавараабарот магазінаў, якія сталі працаваць па метадзе самаабслугоўвання – удвая. У нашым раёне з 42 сельскіх крам 15 працуюць па метадзе самаабслугоўвання, 14 з іх – у аграгарадках.

У Старасвержанскім магазіне ўстаноўлены энергазберагаючыя лямпы асвятлення, што дазваляе ў 10 раз зменшыць энергаспажыванне. Наватарствам з’яўляецца і ўстаноўка адзінага пакуль у райспажыўтаварыстве шафы-халадзільніка, які працуе ў закрытым рэжыме, гэтае абсталяванне таксама працуе ў энергазберагаючым рэжыме.

Прыемна было назіраць за прадаўцамі. У сістэме райспажыўтаварыства яны працуюць доўгія гады, напрыклад, Таццяна Машчыц больш за 40 гадоў, і Яніна Шашко — 20 гадоў. Як і многае новае, і пераход на новы метад работы іх адразу насцярожваў. Віктар Галоўка пасадзіў іх у сваю машыну і звазіў у тыя магазіны, дзе практыкуецца такая сістэма, яны маглі пагаварыць са сваімі калегамі, пацікавіцца іх водгукамі. А ў дзень адкрыцця магазіна не скрывалі сваю радасць. Так як і пакупнікі, якім была магчымасць набыць тавар з 5-працэнтнай скідкай. Як зрабіў акцэнт старшыня райспажыўтаварыства, прамысловыя тавары са скідкай, на акцыі, у магазіне можна будзе купіць па суботах і нядзелях. Практыка скідак на тавар будзе пастаянна практыкавацца.

Праграма рэканструкцыі магазінаў у райспажыўтаварыстве працягваецца. Як зазначыў кіраўнік, ведамасная будаўнічая брыгада прыступае да рамонту магазіна № 125 у Дзераўной, які таксама стане працаваць па метадзе самаабслугоўвання, затым – у Вішняўцы. У гэтым годзе ўведзены ў строй пасля капітальнага рамонту магазін у аграгарадку Любкаўшчына, які таксама працуе па метадзе самаабслугоўвання.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *