З любоўю да роднай мовы

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

copyattachment23907На базе сярэдняй школы №3 г. Стоўбцы прайшоў раённы семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроку беларускай мовы і літаратуры». Госці   семінара   наведалі   ўрокі А. А. Аляшкевіч, С. І. Мукоід, С. М. Самахвал і А. Г. Кутас. Настаўнікі паказалі высокі прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства. Урокі былі насычанымі, цікавымі і запамінальнымі. Адукацыйныя, выхаваўчыя і развіваючыя задачы былі рэалізаваны ў поўнай меры. Госці далі высокую ацэнку ўбачанаму. Вельмі прыемна было назіраць, як вучні разам з настаўнікамі імкнуліся паказаць сваю любоў і павагу да роднай мовы. Усе адчулі еднасць педагогаў і дзяцей. Пасля ўрокаў удзельнікі семінара абмяркоўвалі асноўную тэму, дзяліліся вопытам сваёй педагагічнай дзейнасці. Семінар атрымаўся вельмі змястоўным і карысным для кожнага педагога.

Алена БУДНІК, настаўніца СШ № 3 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *