Інфармацыйнае забеспячэнне і задачы СМІ

Нумары Улада. Слова. Справа

1608a

«Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі» – так была пазначана тэма семінара-практыкума, праведзенага ў Маладзечанскім раёне. У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, рэдактары рэгіянальных, журналісты рэспубліканскіх СМІ.

Пасля наведвання цікавых для журналістаў і ідэолагаў аб’ектаў горада і раёна ў Палацы культуры г. Маладзечна было праведзена пленарнае пасяджэнне. Дарэчы, адна з лепшых клубных устаноў рэспублікі выглядала асабліва прывабна. Былі аформлены выстаўка работ маладзечанскіх мастакоў «Мой родны кут, як ты мне мілы», фотавыстаўка «Жніво на Міншчыне, інсталяцыя «Мастацтва кнігі». Выставу падрыхтаваў і Маладзечанскі музычны каледж імя Агінскага. Святочны настрой ствараў сваім выступленнем мастацкі калектыў гэтай установы – квартэт «Амелія».

У зале Палаца культуры для ўдзельнікаў семінара быў паказаны прэзентацыйны ролік аб значэнні СМІ ў Мінскай вобласці. Раённыя газеты, – падкрэсліў у сваім выступленні намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама В. І. Сірэнка, – гэта і трыбуна народа, і твар улады – паказчык крытэрыю даверу насельніцтва. Патрэбна не растраціць станоўчы вопыт і праводзіць абнаўленне ў духу сучасных патрабаванняў. Менавіта дзеля напаўнення якасным матэрыялам газетных палос і ажыццяўляецца праект інтэграванага выдання «Мінскай праўды» з раённымі газетамі Мінскага, Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў. Як будзе далей развівацца падобны працэс, пакажа аналіз творчай эфектыўнасці эксперыменту.

Як вывесці рэгіянальную прэсу і інтэрнэт-праекты на новы ўзровень, каб быць больш запатрабаванымі для чытача — аб гэтым гаварылі з аналізам работы рэдакцый намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Т. М. Хмель, генеральны дырэктар РУП «БелТА» Д. А. Жук, дырэктар КУП «Минская волна» Т. Р. Вятская, першы намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара МАУП «Мінская праўда» І. С. Ганчарук і іншыя выступаючыя.

«Беларусь сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі», – аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Л. С. Ананіч. Газеты павінны быць канкурэнтаздольныя, упэўнена яна. Неабходна практычная работа кожнай рэдакцыі па сувязі са сваімі чытачамі. На думку міністра, рэгіянальныя СМІ – гэта пласт прэсы для кожнага чалавека. Менавіта ў рэгіёнах, ідучы па вуліцы, журналіст можа сустрэць свайго героя, а чытач – зайсці ў рэдакцыю і распытаць пра змест газетных старонак. Інфармацыйнае поле сёння сур’ёзна змянілася, змянілася і якасць журналістыкі. Асаблівую ўвагу ўдзяліла Лілія Станіславаўна і якасці работы ў інтэрнэт-прасторы.

Міністэрства інфармацыі аб’явіла творчы конкурс сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі 2017 года.

Аб’ектыўная карціна жыцця, але карціна стваральная — забяспечваць гэта сваімі публікацыямі павінны імкнуцца журналісты. Такі галоўны вывад, зроблены на семінары.

Ф. БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *