Моладзь наперадзе

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Ураджай

1608d

Маладзёжны экіпаж ААТ «Агранёманскі» ў складзе Віктара Семянько і Віталія Кобеца другім у раёне намалаціў тысячу тон збожжа. Віктар (на здымку справа) працуе ў гаспадарцы восем гадоў. У жніве прымае ўдзел трэці сезон, пазалетась выйшаў прызёрам раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых. Пастаянна ў ліку лепшых на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Памочнікам у яго сёлета завіхаецца студэнт-практыкант. Віталій вучыцца на інжынера-механіка ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *