Вадзіцелі ААТ «Вішнявецкі-агра»

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

1608c

Уладзімір Ярашэвіч, Міхаіл Астравух і Віталій Супрун (на здымку злева направа) працуюць на велікагрузных аўтамашынах «МАЗ». Большую частку працоўнага года яны заняты на перавозцы кармоў, а падчас жніва адвозяць збожжа ад камбайнаў. Міхаіл Іванавіч самы вопытны сярод сваіх калег, працуе ў гаспадарцы звыш трыццацці гадоў і пастаянна ў лідарах. Уладзімір Ярашэвіч таксама старажыл, мае дваццацігадовы стаж работы. Віталій Супрун хоць і адносна нядаўна шчыруе ў таварыстве, але паказаў сябе з лепшага боку. Старанныя і добрасумленныя вадзіцелі ўжо перавезлі больш за тысячу тон збожжа кожны.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *