Дзіцячы сад чакае навасёлаў

Нумары Увага - дзецям

1608f

1-га верасня, традыцыйны пачатак чарговага навучальнага года, сёлета абяцае быць у Стоўбцах не проста святочным, а і знамянальным. Рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю новы дзіцячы сад на 230 месцаў.

На гэтым аб’екце па вуліцы Міру, які прываблівае яркім рознакаляровым фасадам, цяпер вядуцца апошнія прыгатаванні.

– Завяршаюцца аддзелачныя работы. Расстаўляецца мэбля. Ідуць пуска-наладачныя работы, – каменціруе начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Яўген Кандратовіч. – Асноўныя віды будаўнічых работ выкананы генпадраднай арганізацыяй – ПМК-233. Якасць іх – добрая, – заўважае Яўген Іванавіч. – Усё выканана з прымяненнем сучасных матэрыялаў і тэхналогій.

Да размовы падключаецца прараб ПМК-233 Юрый Яўсейчык: «Працуем без выхадных, поўны светлавы дзень. На аб’екце толькі нашых работнікаў увіхаецца каля васьмідзесяці чалавек, а яшчэ шчыруюць работнікі падрадных арганізацый».

Узнімаючыся з паверха на паверх новага трохпавярховага будынка, разумееш, што ў кожнага з работнікаў – свае задачы. Маляры выводзяць пэндзлем і валікам апошнія штрыхі, наводзяць пасля сябе парадак. У сталяроў на першым плане – устаноўка ўнутраных дзвярных шклаблокаў. Спальныя пакоі поўнасцю гатовы да прыёму дзяцей – у іх акуратнымі радамі расстаўлены дзіцячыя ложкі-домікі. Калі з акна зірнеш уніз, то ўбачыш прывабныя гарадкі для гульні дзяцей на вуліцы. Для кожнай садаўскай групы на пляцоўцы прадугледжана сваё «гняздзечка» пад каляровым дахам.

З будынка на дваровую тэрыторыю перамясціліся і тынкоўшчыкі Таццяна Рубанава, Алена Самахвал і Аляксандр Драла. Паколькі тынковачныя работы завершаны, яны задзейнічаны на добраўпарадкаванні. З рыдлёўкамі, граблямі і, немалаважна, з добрым настроем яны працавалі над стварэннем зялёнага газона.  

На будаўніцтве дзіцячага сада ў Стоўбцах асвоена 5260, 972 тысячы беларускіх рублёў ці больш за 80 працэнтаў бюджэтных сродкаў.

на здымках: новы дзіцячы сад у Стоўбцах рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю; задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тынкоўшчыкі ПМК-233 Таццяна Рубанава, Аляксандр Драла і Алена Самахвал; так выглядаюць зверху дзіцячыя гарадкі; спальныя пакоі чакаюць навасёлаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – ДЗЕЦІ

Да новага навучальнага года прымеркавана рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя – «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Першы яе этап пачнецца 21 жніўня ў гандлёвых і іншых аб’ектах раёна з масавым знаходжаннем людзей. На другім і трэцім этапах выратавальнікі пабываюць у школах і дзіцячых садах.

У рамках акцыі пройдуць прафілактычныя гутаркі і сустрэчы з уручэннем буклетаў і памятак, а таксама разнастайныя конкурсныя праграмы, аздобленыя гульнямі і гумарам. Як заўважае супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, асноўная задача акцыі – яшчэ раз нагадаць дарослым аб небяспецы пры пакіданні дзяцей адных. Статыстыка пажараў сведчыць, што за імгненне бяспечнасці можна заплаціць вельмі дарагую цану – жыццём дзіцяці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *