Пры пакупцы кавуна

Медыцына Нумары

На тэрыторыі раёна ўжо пачалася рэалізацыя кавуноў, дыняў і іншых бахчавых культур. Каб не дапусціць харчовых атручэнняў пры іх ужыванні, важна выконваць пэўныя рэкамендацыі.

Калі купляеце кавун ці дыню, не прасіце разрэзаць плод, таму што мікробы з бруднай паверхні трапляюць у цукрыстае асяроддзе і могуць выклікаць інфекцыйнае захворванне. Перад ужываннем бахчавыя абавязкова трэба вымыць. Набывайце толькі цэлыя і чыстыя плады, без трэшчын. Лепш не купляць бахчавыя ўздоўж аўтамабільных дарог, а толькі ў месцах, дзе дазволены гандаль. Не злоўжывайце кавунамі з-за ўтрымання ў іх цукру — гэта можа выклікаць абвастрэнне хранічных захворванняў. Звяртайце ўвагу на ўмовы захоўвання бахчавых культур, асабістую гігіену прадаўцоў і санітарны стан прылеглай тэрыторыі.

Пры ўзнікненні сумненняў пакупнік мае права патрабаваць у прадаўца прад’явіць пасведчанне аб якасці і бяспецы, дзе павінны быць адлюстраваны вынікі лабараторных даследаванняў на пестыцыды, нітраты, таксічныя элементы і радыенукліды.

Пры з’яўленні першых прыкметаў недамагання пры ўжыванні бахчавых культур неабходна неадкладна звярнуцца да ўрача за аказаннем медыцынскай дапамогі.

Алена ЛОЙКА,загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *