З прыемнымі навінамі з Балгарыі

Культура Нумары

1608g

Юныя артысты Стаўбцоўскага раёна ўжо не раз пацвярджаюць сваю таленавітасць у шматлікіх конкурсах. Адным з іх стаў VII Міжнародны конкурс-фестываль «Творчы ваяж-2017», які прайшоў у вельмі маляўнічым кутку, знакамітым курорце Балгарыі – Залатыя пяскі. Прадэманстраваць свае таленты сюды прыехалі творчыя дэлегацыіі з Расіі, Балгарыі, Малдовы, Грузіі, Грэцыі і Беларусі. З нашага раёна на конкурсе паказалі свой талент удзельнікі Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Слесарчыка і Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Курмышавай.

Міжнародны конкурс-фестываль «Творчы ваяж-2017» праходзіў два дні. У першы дзень былі прадстаўлены нумары індывідуальных выканаўцаў і інструментальна-вакальны жанр. У другі – выступалі тыя, хто прыехаў пазней, а таксама ўдзельнікі з танцавальнымі нумарамі. Паралельна з конкурсам праходзіў і фестываль, таму журы адбірала сярод удзельнікаў і тых, хто будзе выступаць на фестывалі ў мястэчку Казашко, якое знаходзіцца ў пяці кіламетрах ад горада Варна. Фестываль арганізоўвае мэр горада, якая таксама ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці.

Ад Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў у конкурсе бралі ўдзел народны ансамбль народных інструментаў «Кругліца» (кіраўнік Генадзій Несялоўскі). Вакал дэманстравалі Надзея Слесарчык (кіраўнік Галіна Мілістфер) і малады спецыяліст Валерыя Вясёлка. Творчыя здольнасці ў гульні на баяне прадстаўлялі Лявон Несялоўскі і Паліна Міткевіч пад кіраўніцтвам Генадзія Несялоўскага.

Ад Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў у «Творчым ваяжы-2017» удзельнічалі ўзорны ансамбль народнай песні «Вяселы падворак», Надзея Рыцько выступала з індывідуальным выканаўчым вакалам (кіраўнік Надзея Зубовіч).

Так як конкурс многажанравы, то ў ім са сваёй выставай таксама ўдзельнічала дырэктар Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці, майстар народных промыслаў і рамёстваў Марына Халецкая.

Навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў нашага раёна ўпершыню ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе-фестывалі і прыехалі адтуль з вельмі прыемнымі вынікамі. Удзельнікі конкурснай праграмы былі падзелены на ўзроставыя групы ў кожнай намінацыі (танцавальная, вакальная, інструментальная, вакальна-інструментальная творчасць, тэатр мод). Таму прызавыя месцы кожны заняў у сваёй намінацыі і ва ўзроставай групе. Ансамбль народных інструментаў «Кругліца» прывёз Гран-пры. Першае месца атрымалі ўзорны ансамбль народнай песні «Вясёлы падворак», Валерыя Вясёлка, Надзея Рыцько і дуэт баяністаў Лявон Несялоўскі і Паліна Міткевіч. Трэцяе месца заняла Надзея Слесарчык. Валерыя Вясёлка і Надзея Рыцько былі адабраны журы і выступалі на фестывалі ў мястэчку Казашко. Усіх прызёраў узнагородзілі дыпломамі і памятнымі прызамі, уручылі кубкі і медалі.

Сярод журы былі знакамітыя дзеячы культуры Балгарыі, Расіі, Малдовы. Старшынёй з’яўляўся Уладзімір Піпекін, член Саюза кампазітараў Расіі, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі.

Акрамя таго, што дарослыя і дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе, была магчымасць і адпачыць у гэтай сонечнай краіне. Гэтаму і спрыяла цудоўнае надвор’е. Для іх арганізавалі экскурсіі па горадзе Варна, у Несебыр, марскую прагулку. Па дарозе ў Балгарыю канкурсанты спыняліся ў горадзе Чарнаўцы ва Украіне, дзе таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з мясцовамі славутасцямі.

Не толькі цудоўнае наваколле, якое акружала ўдзельнікаў конкурсу, але і добра арганізаваныя бытавыя пытанні (умовы пражывання ў гасцініцы, харчаванне і інш.) таксама спрыялі добраму правядзенню часу. Усе дзеці і дарослыя засталіся задаволеныя такімі прыемнымі вынікамі і цудоўным адпачынкам у Балгарыі.  

Ксенія РУБІН

 

ПАЛОМНІЦТВА ДА СВЯТЫНЯЎ

Прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры, якую ўзначальвае дырэктар Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Каралец, лічыцца адной з самых актыўных у аб’яднанні прафсаюзаў па арганізацыі турыстычных паездак.

Кожны год ажыццяўляецца некалькі экскурсійных маршрутаў, у тым ліку і за межы нашай краіны.

Арганізатары адпачынку ўлічваюць пажаданні членаў прафсаюза. Адзначаецца, што ў апошні час усё часцей выказваецца просьба аб арганізацыі паломніцкіх тураў. Так была ажыццёўлена паездка па маршруце Сынкавічы-Жыровічы. Паломнікі маглі наведаць старадаўнія храмы, манастыр, пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй свайго краю і атрымаць духоўнае акармленне.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *