Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

IMG_0538

ПАРК З ФАНТАНАМ І ТРЭНАЖОРАМІ

Вуліцу Цэнтральную, абапал якой раскінуўся жылы шматпавярховы і гандлёвы цэнтры Стоўбцаў, чакае маштабнае добраўпарадкаванне. Закране яно і яшчэ адзін папулярны ў стаўбчан куточак горада – парк «Дружба народаў».

Частка работ на вуліцы Цэнтральнай распачата ў гэтым годзе. Камунальнікі мосцяць новыя тратуарныя дарожкі, працуюць над газонамі. У бягучым і наступных гадах на вуліцы будуць закладвацца кветнікі.

– Плануем аздобіць вуліцу Цэнтральную дадатковымі лаўкамі, замяніць вулічнае асвятленне, – падзяліўся планамі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Яўген Кандратовіч. – А што датычыць парку «Дружба народаў», то хацелася б не проста аздобіць яго пэўнымі элементамі інфраструктуры, а пераўтварыць у парк культуры і адпачынку.

У цэнтры парку, дзе сёння месціцца круглая клумба, мяркуецца ўстанавіць фантан, прычым, у самы бліжэйшы час – у верасні. Таму, хто выйграе таргі на яго праектаванне і будаўніцтва, давядзецца арганізоўваць работы ў максімальна сціслыя тэрміны. Паводле папярэдняй інфармацыі, кошт праектных і будаўнічых работ складзе 15 тысяч рублёў. Прапанавана выканаць фантан у выглядзе аркі. Як падкрэслівае Яўген Кандратовіч, магчыма будзе і ўстаноўка да яе дадатковых маленькіх фантанчыкаў.

Ужо сёння парк прыцягвае да сябе стаўбчан, асабліва маладыя сем’і, бабуляў з унукамі. Тут у мінулым годзе была ўстаноўлена дзіцячая гульнявая пляцоўка. Да позняга вечара на ёй чутны дзіцячыя галасы, смех. «Месца для яе выбрана вельмі добрае – у акружэнні дрэў, далей ад ажыўленых вуліц. Аднак некаторыя моманты трэба дапрацаваць», – заўважае Яўген Кандратовіч. Размова ідзе пра ўстаноўку лавак у адпаведным стылі, пасадку жывой дэкаратыўнай агароджы з боку вуліцы Танкістаў.

У перспектыве цікавасць у парку знойдуць не толькі самыя маленькія стаўбчане, а і моладзь, дарослае насельніцтва, таму што прапрацоўваецца пытанне аб устаноўцы тут вулічных трэнажораў. У сезон для моладзі працуе ў парку і танцпляцоўка «Вербачка». На 2018 год запланаваны яе капітальны рамонт, які дазволіць павялічыць сцэну, удасканаліць асвятленне і т. п.

Парк з трэнажорамі, сучаснай адкрытай сцэнай, каскадам фантанаў, дзе будзе цікава наведвальніку любога ўзросту, – пра гэта сапраўды можна толькі марыць.

– Калі ўдасца выканаць усё намечанае, то лепшага месца, чым парк «Дружба народаў», для святкавання дзяржаўных святаў, Дня горада і т. п., якія традыцыйна праходзяць у нас з масавымі гуляннямі, цяжка будзе і знайсці, – падводзіць вынік Яўген Кандратовіч.      

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

АД ДОБРАЙ ЭНЕРГІІ – ДА ТВОРЧАЙ

У жніўні Стаўбцоўскае МРА «Энерганагляд» правяло ў дзіцячых аздараўленчых лагерах «Нёман» і імя Я. М. Чайкі акцыі пад назвай «Добрая энергія – дзецям».

У рамках акцый ладзіўся конкурс на лепшы малюнак «Электрабяспека вачыма дзяцей», у якім прыняло ўдзел каля 200 дзяўчынак і хлопчыкаў. Адклаўшы на пэўны час вытворчыя справы, з дзецьмі сустрэўся начальнік аддзялення Анатоль Герасімовіч. Падчас гутаркі былі прадэманстраваны электраахоўныя сродкі, паказана пакрокавае напружанне. Атрыманыя веды былі замацаваны ў ходзе віктарыны «Ці ведаеце вы правілы па электрабяспецы?». Па выніках акцыі дзеці атрымалі ад энерганагляду дыпломы, памятныя прызы і сувеніры. З дапамогай інспектара аддзялення Таццяны Герасімовіч, інжынера-сістэматэхніка Аксаны Рубін, інжынера энергаінспекцыі Таццяны Булаўскай дасягнута асноўная мэта праекта – данесці да дзяцей больш інфармацыі аб правілах электрабяспекі.

– Мяркуем працягнуць акцыю ў верасні–кастрычніку на базе ўстаноў адукацыі раёна, – падзялілася Таццяна Герасімовіч. – Раней на працягу года энерганагляд прапаноўваў школьнікам дыктант на тэму электрабяспекі. І дзецьмі, як паказалі сустрэчы ў лагерах, шмат што засвоена. Аднак дэманстрацыя нагляднага матэрыялу – з’ява відовішчная, якая выклікае ў дзяцей мноства эмоцый, цікаўнасць і назіральнасць, абуджае ўнутраную творчую энергію.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

З СІСТЭМАЙ ВІДЭАКАНТРОЛЮ

Практычна ўсе вытворчыя падраздзяленні на філіяле «Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства» ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» цяпер аснашчаны сістэмай аўдыявідэакантролю. У розных кропках, а таксама ў магазіне, устаноўлена дванаццаць відэакамер. Належным чынам арганізаваная сістэма відэаназірання дысцыплінуе людзей, значна змяншае верагоднасць крадзяжоў.

– Цяпер мы маем магчымасць у выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі аднавіць храналогію падзей, – гаворыць дырэктар філіяла Мікалай Пуляк. – Відэаназіранне таксама з’яўляецца стымулам для людзей добрасумленна выконваць свае абавязкі.

Па словах кіраўніка, у бліжэйшы час на прадпрыемстве ўстановяць яшчэ чатыры відэакамеры.

 

ПА САДЖАНЦЫ – У ЛЯСНІЦТВА

Да верасня тэрыторыі навучальных устаноў здзіўляюць прыгожым адметным дызайнам. У гэтым ёсць заслуга і Кляцішчанскага лясніцтва, дзе навучальныя ўстановы набываюць саджанцы дэкаратыўных раслін.

Акрамя ўстаноў адукацыі зялёную прадукцыю набылі цэнтральная раённая бальніца, цэнтр банкаўскіх паслуг і іншыя раённыя арганізацыі. Толькі туй і дэкаратыўных ядоўцаў у цяпліцах лясніцтва больш за 30 відаў.

У дзвюх цяпліцах лясніцтва саджанцы знаходзяцца на ўкараненні, у дзвюх – на дарошчванні. Актуальная задача ў гэтыя спякотныя дні – іх дастатковы паліў. На сезонныя работы для работы ў цяпліцы кожны год запрашаецца жыхарка вёскі Кляцішча Тэрэза Савацкая. Яна адмыслова выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі. Аб гэтым нам гаворыць ляснічы Аркадзь Панамароў, які сам з’яўляецца прызнаным майстрам садаводства і дзякуючы яго зацікаўленасці і рупнасці цяпліцы лясніцтва выдатна функцыянуюць і прыносяць неблагі даход. Саджанцы закупляюць не толькі арганізацыі, але і прыватныя асобы для аздаблення сваіх прысядзібных участкаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *