Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 13 шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Віталій Фамічоў, Андрэй Крошчанка, Макар Быстры, Давід Букато і Аляксандра Какашынская.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарную часць паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля «Сеат-таледа» ў Наваколасаве. Агнём пашкоджаны маторны адсек. Папярэдняя прычына здарэння – аварыйны рэжым работы электраабсталявання аўтамабіля. У Наваколасава пажарныя выязджалі на загаранне смецця. У Рубяжэвіцкім доме культуры спрацавала аварыйна-пажарная сігналізацыя, але, на шчасце, трывога аказалася беспадстаўнай.

Міліцыяй зарэгістравана 158 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы, у дзвюх з іх устаноўлены падазроныя. На аўтадарозе Р54 Пяршай–Івянец–Нясвіж, паблізу Новага Свержаня, двое хуліганаў пашкодзілі тры дарожныя знакі, агульны кошт нанесеных страт – 47 рублёў. На тэрыторыі саду ТАА «Мой сад», размешчанага ў Цвірках, украдзены мабільны тэлефон. «Мабільнік» прапаў і з дома жыхара Мікалаеўшчыны. З двара па вуліцы Багінскага ў Стоўбцах угнаны імпартны дарожны веласіпед коштам каля 500 рублёў.

Пракуратурай раёна выяўлены парушэнні парадку вядзення кнігі заўваг і прапаноў, а таксама справаводства адносна зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у дзейнасці Стаўбцоўскага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». Начальніку аддзялення ўнесена прадстаўленне.

Суд абмежаваў у волі на 2,5 года 50-гадовага жыхара Янкавічаў за незаконныя набыццё, нашэнне і захоўванне боепрыпасаў, а таксама за незаконныя перамяшчэнне і разбіранне дзікіх жывёлін. На тры месяцы арыштаваны 46-гадовы стаўбчанін, які сваімі хуліганскімі дзеяннямі груба парушаў грамадскі парадак. Аналагічнае пакаранне вынесена 34-гадоваму жыхару Стоўбцаў за крадзеж тэлевізара.

ДАІ выявіла 181 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць п’яных вадзіцеляў і 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 21 недысцыплінаваны пешаход. Зафіксавана шэсць ДТЗ. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» атрымала 159 выклікаў да хворых, у тым ліку тры выклікі былі да асоб з алкагольным ап’яненнем. Два звароты ў экстранную службу медыкі прылічваюць да неабгрунтаваных.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *