Гарачая лінія

Навіна дня

image_pdfimage_print

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 28 жніўня г. г. па тэлефоне (8-017) 331-66-02 будзе праводзіцца гарачая лінія з насельніцтвам Мінскай вобласці на тэму: «Аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці да новага 2017/2018 навучальнага года».
У гэты дзень з 10.00 да 13.00 можна перадаць інфармацыю аб незавершаных рамонтам (будаўніцтвам) аб’ектах устаноў адукацыі, негатоўнасці ўстаноў да ацяпляльнага перыяду; наяўнасці на тэрыторыях устаноў адукацыі аварыйных аб’ектаў, што ўяўляюць патэнцыяльную пагрозу жыццю і здароўю дзяцей; наяўных (на вашу думку) праблемах з арганізацыяй харчавання дзяцей і іх падвозам; уплыве неўкамплектаванасці ўстаноў выкладчыцкімі кадрамі на якасць навучальнага працэсу і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *