Верасень кліча да творчай працы

Адукацыя Нумары

2608x

39 маладых спецыялістаў – педагогаў і працаўнікоў іншых спецыяльнасцяў – залічаны на працу ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. 16 жніўня іх запрасілі на сустрэчу.

Кіраўніцтва і спецыялісты аддзела адукацыі вельмі гасцінна ўсіх сустракалі – з салодкімі пачастункамі за сталом, набыццё якіх прафінансаваў райкам галіновага прафсаюза.

Першай справай для арганізатараў адукацыйнага працэсу было даведацца, як іх сустрэлі ў працоўных калектывах. Для ўсіх было радасцю пачуць, што прыём усюды быў цёплы і ветлівы.

Сустрэча з кіраўніцтвам аддзела дала магчымасць даведацца, як вырашаны пытанні з жыллём, ці ёсць праблемы, што турбуе маладых, якія ў іх пажаданні. Разам з тым была акцэнтавана ўвага на правах і льготах, якія прадастаўлены маладым спецыялістам заканадаўчымі і лакальнымі нарматыўнымі дакументамі. Размова ішла аб дысцыплінарнай адказнасці, аб абавязку павышаць свой адукацыйны ўзровень, набываць практычны вопыт. На дапамогу маладым прыйдуць вопытныя спецыялісты.

З удзячнасцю маладымі спецыялістамі была ўспрынята і такая паслуга: яны былі інфармаваны, дзе і якія метадычныя дакументы і рэкамендацыі можна ім скарыстаць па кожным прадмеце для падрыхтоўкі ўрокаў. У аддзеле вырашылі зрабіць традыцыяй такія прыёмы.

Сярод тых, хто з маладым энтузіязмам і настроем прыступае ў Стаўбцоўскім раёне да педагагічнай работы, – Галіна Русецкая, Ягор Падольскі, Вольга Шаўчук, Яўген Міхалевіч, Марыя Віцько і Алена Жыгар.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *