На хлебных палетках

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

2608n

Камбайнавы экіпаж у складзе Валерыя і Андрэя Жукоў намалаціў сёлета звыш дзвюх тысяч тон збожжа. Перадавікам хлебнай нівы ўручылі падзячныя пісьмы і падарункі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Святлана Жыбуль. Такі высокі намалот пакарыўся Валерыю Жуку не ўпершыню. Вопыту ў гэтай справе Валерыю Аляксеевічу не займаць – сёлетняя ўборачная для камбайнера сямнаццатая. Апошнія шэсць гадоў ён працуе прадпрымальнікам, але кожнае жніво дапамагае гаспадарцы зжаць збажыну. Не першы год шчыруе ў пары з бацькам сын Андрэй. Юнак вучыцца на інжынера-механіка ў БДАТУ.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(ІНФАРМАЦЫЯ НА 24 ЖНІЎНЯ)

Азімы рапс пасеяны на 2759 гектарах, што складае 77, 1 працэнта да плана. Завяршылі сяўбу працаўнікі ААТ «Агранёманскі», «Дзераўное», «Рубяжэвічы» і «Радзіма Якуба Коласа».

Пакосныя і пажніўныя культуры сеюць механізатары ААТ «Вішнявецкі-агра», «Жацерава» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Прыступілі да сяўбы азімай свірэпіцы сеяльшчыкі ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Лушчэнне ржышча праведзена на плошчы 2221 гектар.

Пад азімую сяўбу нарыхтавана 182 360 тон арганічных угнаенняў, вывезена звыш 161 тысячы тон, унесена ў глебу 22 624 тоны.

Працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў. Вядзецца трэці ўкос. У сярэднім па раёне на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па 9,37 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,25 цэнтнера больш, чым у мінулым годзе.

Перавыканалі планы па нарыхтоўцы сена ААТ «Агранёманскі» і «Налібакі Агра». Больш чым у іншых закладзена сенажу ў траншэі ў ААТ «Рубяжэвічы» – звыш 14 тысяч тон, што складае 110 працэнтаў да задання, а запрасавана ў поліэтыленавую плёнку ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – 4790 тон.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *