Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

НА МАСКОЎСКІ АДРАС

Экспартныя пастаўкі на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы за сем месяцаў бягучага года склалі 127 працэнтаў адносна леташняга ўзроўню.

Адгружаны 34 кампрэсарныя станцыі на суму 250 тысяч долараў. І ў жніўні ўжо рэалізавана 10 станцый.

– Пастаўкі ў асноўным ажыццяўляюцца ў Маскву на адрас «Гандлёвага дома «Рэміза», – падкрэслівае начальнік аддзела збыту філіяла Віктар Круглік. – 15 станцый адгружаны і на ўнутраны рынак. Пры тым, што ёмістасць яго патэнцыяльна вялікая, многія арганізацыі-заказчыкі з’яўляюцца на даны момант неплацежаздольнымі. А мы супрацоўнічаем толькі з праверанымі кліентамі.

Вытворцам, акрамя пытанняў з разлікамі, важна захоўваць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі. У Беларусі, як вядома, кампрэсарныя станцыі вырабляюць яшчэ дзве арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, якія гібка манеўрыруюць цаной і т. п.

– Нягледзячы на цяжкасці рознага характару, наш філіял застаецца гульцом на рынку. Мы на склад не працуем – ён у нас пустуе, – заўважае Віктар Круглік.

І гэта – паказчык эфектыўнай работы стаўбцоўскіх маторабудаўнікоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

46 ТЫСЯЧ РУБЛЁЎ – НАШ УКЛАД

У Стоўбцах завяршаюцца работы па ўкладцы тратуарнай пліткі і ўстаноўцы лавак на вуліцы Цэнтральнай. Камунальнікі прыступаюць да добраўпарадкавання парку «Дружба народаў». Гэта тыя значныя аб’екты, куды накіраваны сродкі ад раённага суботніка.

Як зазначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Любоў Жыбуль, на цяперашні момант атрыманы сродкі ў памеры 46 тысяч 263 рублі 39 капеек. У мінулым годзе рахунак раённага суботніка складаў 45 тысяч 87 рублёў 71 капейку. Усе яны ў поўным аб’ёме былі асвоены на мэты добраўпарадкавання. Нагадаем, што сярод асноўных аб’ектаў значацца абсталяванне астраўка бяспекі, тратуара і парковачнай стаянкі ля паліклінікі на вуліцы Ленінскай, тратуарнай дарожкі з асфальтабетону ў напрамку Задвор’я, рамонт помніка «Брацкая магіла» на плошчы Бессмяротнасці, рамонт асфальтабетоннага пакрыцця і падсыпка асфальтагранулятам вуліц Ламаносава, Фрунзэ, Беларускай, Церашковай, Энгельса і т. п.

 

ІНТЭРНАТ ЗАСЕЛЕНЫ

Працоўныя будні ў цэнтральнай раённай бальніцы былі азнаменаваны прыемнымі клопатамі – заступілі на рабочыя месцы маладыя спецыялісты.

19 урачоў атрымалі жыллё ў новым інтэрнаце на плошчах былога стаматалагічнага аддзялення. І яшчэ – тры сям’і ўрачоў.

Прыемна засяліцца ў пакоі, дзе ніхто яшчэ не жыў, якія блішчаць новай фарбай, бездакорным парадкам, з новымі фіранкамі і з новай мэбляй.

Такія прыемныя моманты для маладых спецыялістаў – добры стымул пачаць сваю прафесійную дзейнасць з прыўзнятым настроем і жаданнем унесці ў працу свае ініцыятывы, імкнуцца нарошчваць вопыт.

 

НА «ШЛЯХУ ВІКІНГАЎ»

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра пабывала з выстаўкай-кірмашом на міжнародным фестывалі «Шлях вікінгаў», які праходзіў на Стаўбцоўшчыне, у парку-музеі «Сула».

Па дамоўленасці з дырэктарам парка-музея Генадзем Гарбацэвічам, удалося паказаць у горадзе майстроў творчасць людзей з інваліднасцю. Гэта вырабы ручной работы – абярэгі, лялькі з ільну, шкатулкі і т. п., якія выклікалі ў гасцей захапленне. Стварыць такі цуд стала магчымым пад кіраўніцтвам творчых асоб, сярод якіх – кіраўнік гуртка Ірына Кізянкова, спецыялісты па сацыяльнай рабоце Вольга Высоцкая, Наталля Курыла.  

 

НАСУСТРАЧ ДАЧНІКАМ

У гэтыя летнія дні ў райспажыўтаварыстве эфектыўна працуюць аўтамагазіны.

Сярэдні месячны тавараабарот складае 26,7 тысячы рублёў – гэта амаль удвая больш, чым у звычайныя месяцы года.

Дзевяць аўталавак абслугоўваюць 116 населеных пунктаў раёна з агульнай колькасцю жыхароў 3563, 45 садовых таварыстваў з колькасцю ўчасткаў 4081.

Эфектыўна дзейнічае і адзіны ў райспажыўтаварыстве сезонны стацыянарны магазін «Дачнік». Ён размешчаны ў Атцэдзе. Прадаўцамі працуюць дзве родныя сястры – Наталля Касмовіч і Алена Нікалаева. Яны выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі, забяспечваюць высокі тавараабарот.

 

ПОПЫТ НА МАРОЖАНАЕ

У спякотныя дні жніўня ў магазінах райспажыўтаварыства ўдвая ўзрос продаж марожанага ў параўнанні з папярэднімі месяцамі – чэрвенем і ліпенем, якія выдаліся ў гэтым годзе халоднымі. Цяпер у дзень раскупляецца ў сярэднім 470 кілаграмаў гэтага салодкага дэсерту.

Такая ж статыстыка і па продажы прахаладжальных напіткаў. Арганізатар гандлю – райспажыўтаварыства – імкнецца, каб гэты тавар быў у дастатковай колькасці і ў шырокім асартыменце, асабліва ў гандлёвых кропках прыдарожнага сэрвісу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *