Пайсці ў лес і не заблудзіцца

Кантроль, бяспека Нумары

Штогод у тэрытарыяльных аддзелах унутраных спраў Мінскай вобласці рэгіструецца каля 2500 заяў і паведамленняў аб знікненні без вестак грамадзян. Большасць з іх удавалася адшукаць у ходзе праведзеных мерапрыемстваў. Калі ўсё ж здарылася, што чалавека не знайшлі, па кожным факце ўзбуджаецца крымінальная справа. Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ажыццяўляюцца мерапрыемствы па апрацоўцы розных версій знікнення грамадзяніна. Вышук спыняецца толькі ў выпадку месца знаходжання прапаўшага ці па зыходзе пятнаццаці гадоў з моманту ўзбуджэнння крымінальнай справы.

У летне-асенні перыяд на тэрыторыі краіны адкрываецца сезон так званага «ціхага палявання». Грамадзяне, часта з сем’ямі, выязджаюць у лясы для збору ягад і грыбоў. Але нярэдкія выпадкі, калі незнаёмая мясцовасць і хваравіты стан прыводзяць да знікнення людзей.

У сувязі з гэтым міліцыя заклікае не ісці ў лес аднаму. Лепш за ўсё запрасіць з сабой падарожніка, а то і некалькіх. Напярэдадні неабходна падзарадзіць мабільныя тэлефоны, расказаць сваім блізкім, куды вы мяркуеце пайсці. Лепш за ўсё накіравацца ў знаёмы лес, не спакушацца на пошук дароў лесу ў цяжкадаступных месцах.

Калі вы ўсё ж заблудзіліся, то не варта паддавацца паніцы. Неабходна ўспомніць шлях, па якім вы ішлі, паспрабаваць адшукаць якія-небудзь арыенціры. Пры наяўнасці мабільных сродкаў сувязі паведаміць у міліцыю, мінімізаваць у далейшым тэлефонныя званкі, але тэлефон не выключаць.

Абавязкова парэкамендуйце сваім родзічам састарэлага ўзросту ўстрымацца ад адзіночных паходаў у лес, асабліва тым, хто мае праблемы са здароўем.

На тэрыторыі вобласці зарэгістраваны выпадкі, калі прапаўшыя ў лясных масівах на працягу некалькіх гадзін і нават дзён знаходзіліся на сувязі па тэлефоне са сваімім блізкімі. У далейшым па розных прычынах гэтая сувязь спынялася, пасля чаго родзічы звярталіся ў міліцыю па дапамогу. Але пошукі ўжо былі абцяжараны і не заўсёды, на жаль, заканчваліся добра. Лёс некаторых прапаўшых да гэтага часу застаецца невядомым.

Міліцыя заклікае не заставацца абыякавым. Калі заўважыце якія-небудзь прыкметы, прадметы, што сведчаць аб магчымым знаходжанні ў вашай мясцовасці прапаўшых (адзенне, абутак, вёдры, карзіны, веласіпеды і г. д.), паведамляйце аб гэтым па тэлефоне 102.

Аддзяленне крымінальнага вышуку Стаўбцоўскага РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *