Трэцяе месца ў вішняўчан

Нумары Сельская гаспадарка

3008a

На семінары-вучобе з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, які праходзіў у ААТ «Каганец», начальнік абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду Валерый Злотнік уручыў дырэктару ААТ «Вішнявецкі-агра» Віктару Худніцкаму Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У абласным конкурсе ў намінацыі «Лепшая сельскагаспадарчая арганізацыя па добраўпарадкаванні машыннага двара, гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы і машынна-трактарнага парку да палявых работ» таварыству прысуджана трэцяе месца. Валерый Яфімавіч падкрэсліў, што за апошні час, а менавіта з прыходам новага кіраўніка, мехдвор гаспадаркі змяніўся да лепшага. Многа праведзена работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, стварэнні працаўнікам сацыяльна-бытавых умоў. Ён пажадаў працаўнікам інжынернай службы плённай працы і ў далейшым.

– Гэтая ўзнагарода – заслуга ўсяго калектыву. Яна абавязвае работнікаў гаспадаркі працаваць у даным накірунку яшчэ лепш, – сказаў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. – Апошнім часам мы адзначаем таварыства толькі з лепшага боку, бо справы тут папраўляюцца ва ўсіх галінах. І адбываецца гэта менавіта дзякуючы арганізатарскім здольнасцям кіраўніка, яго жаданню вывесці гаспадарку на вышэйшы ўзровень. Павялічыліся надоі малака, і ў мясным цэху намеціліся пазітыўныя зрухі.

Варта адзначыць, што хлебаробы таварыства занялі сёлета трэцяе месца ў раёне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур – намалацілі на круг па 45,1 цэнтнера збожжа.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *