Мігрыруюць грызуны

Медыцына Нумары

З надыходам восені ў жыллё, падвалы і сховішчы мігрыруюць грызуны (шэры і чорны пацукі, дамавая і палявая мышы і інш.) – шкоднікі маёмасці і пераносчыкі небяспечных і смяротных для чалавека захворванняў, такіх, як чума, іерсініёз, лептаспіроз, тулярэмія, гемарагічная ліхарадка і т. п.

Да іх нашэсця неабходна падрыхтавацца загадзя, а не біць у званы тады, калі яны сталі вашымі суседзямі. Варта старанна заладзіць усе шчыліны, закрыць дробнай металічнай сеткай вентыляцыйныя адтуліны ва ўсіх памяшканнях, жылых і надворных пабудовах, пастаянна закрываць шчыльнай накрыўкай калодзежы. Прадукты і корм для жывёлы трэба захоўваць у недаступным для грызуноў месцы. Таксама неабходна трымаць у чысціні жылыя памяшканні і прылеглую тэрыторыю.

Дбайныя гаспадары імкнуцца своечасова абкошваць вакол сядзіб, не захламляць двор лішнімі рэчамі і, тым больш, не ўтвараць звалак смецця, каб не даць грызунам і іншым непажаданым «суседзям» падставы для абжывання тэрыторыі.

Рэкамендацыі па барацьбе з грызунамі, як і эфектыўныя прыманкі (яды) можна набыць у аддзеле прафілактычнай дэзынфекцыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 19; тэл. 7-33-39). Захоўвайце меры прафілактыкі, і гэтым абароніце сябе і сваіх блізкіх ад заражэння небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ, валеолаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *