Экзамен трымаюць дарожнікі

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

0609a

З мэтай ўдасканалення навыкаў у арганізацыі і выкананні комплексу мерапрыемстваў, якія прадугледжаны пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый, праведзена камандна-штабное вучэнне ў ДЭУ-62.

Падчас яго трэба было патушыць «загаранне», эвакуіраваць персанал, аказаць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым. Пасля былі падведзены вынікі.

– Вучэнні паказалі, што кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама яго персанал маюць грунтоўныя веды ў вобласці пажарнай бяспекі, – адзначыў прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Крамко. – Кожны паказаў сваю падрыхтаванасць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Свой «экзамен бяспекі» работнікі ДЭУ-62 вытрымалі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *