Для асабістай бяспекі

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

З’яўленне апошнім часам мікабактэрый туберкулёзу, устойлівых да лекаў, пагражае адкінуць чалавецтва назад на стагоддзе, у той час, калі яшчэ не ведалі антыбіётыкаў. Распаўсюджванню туберкулёзу неймавернымі тэмпамі садзейнічае ВІЧ-інфекцыя.

Што неабходна ведаць аб туберкулёзе кожнаму для асабістай бяспекі? Гэта старадаўняе інфекцыйнае захворванне. Часцей ім паражаюцца лёгкія, аднак гэтая інфекцыя здольная паразіць і любы іншы орган. Крыніцай захворвання з’яўляецца хворы чалавек, узбуджальнік хваробы трапляе ў арганізм пры ўдыханні «заражанага» кропелькамі сліны ці макроты хворага паветра, якія выдзяляюцца пры чханні, кашлі.

Развіццю туберкулёзу садзейнічаюць фактары, якія аслабляюць ахоўныя сілы арганізма: стомленасць, стрэсы, непаўнацэннае харчаванне, а таксама многія хранічныя захворванні, ужыванне алкаголю, курэнне. Гэта небяспечная інфекцыя, таму кожны чалавек павінен ведаць асноўныя прызнакі туберкулёзу і меры прафілактыкі. Сярод асноўных сімптомаў – працяглы кашаль, нязначнае павышэнне тэмпературы цела, агульная слабасць, хуткая стамляльнасць, страта вагі цела, павышаная патлівасць. Сярод мер прафілактыкі – адмова ад зносін чалавекам, які кашляе, пры гэтым патрэбна даць яму параду звярнуцца да ўрача і праверыцца на туберкулёз, частае праветрыванне памяшкання. Для папярэджання распаўсюджвання захворвання праводзіцца флюараграфічнае даследаванне і вакцынацыя БЦЖ- і БЦЖ-м-вакцынай.

Туберкулёз вылечваецца. Своечасовы зварот да ўрача, захаванне ўсіх яго рэкамендацый, акуратнае бесперапыннае лячэнне над назіраннем медыцынскіх работнікаў дапамогуць цалкам вылечыцца.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *