Навіны раённыя

Нумары Раённыя навіны

У СВЯТОЧНЫМ МІНСКУ

Народныя ўмельцы Стаўбцоўшчыны прынялі ўдзел у святкаванні 950-годдзя беларускай сталіцы.

На Дзень горада Мінска са сваімі мастацкімі работамі адправіліся члены народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» раённага Цэнтра культуры (кіраўнік – Аліна Халявінская), а таксама дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці Марына Халецкая, рэзчык па дрэве Валерый Чараднічэнка, майстар пляцення мастацкіх рэчаў з бісеру Святлана Карніцкая і з сувенірнай прадукцыяй Уладзіслаў Шайноў.

Свята мела шырокі размах, і горад майстроў прыцягнуў ўвагу не толькі мінчан, але і гасцей Мінска, у ліку якіх былі замежныя турысты.

 

ВЫСПЕЛІ БРУСНІЦЫ

Нарыхтоўчы аддзел Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства мае свайго нарыхтоўшчыка ў Налібаках. У гэтыя восеньскія дні ён займаецца закупам брусніц у мясцовага насельніцтва.

Нарыхтавана ўжо 100 кілаграмаў гэтай каштоўнай лясной ягады. Вітамінная прадукцыя Налібацкай пушчы будзе прапанавана ў продаж у ведамасныя магазіны спажывецкай кааперацыі. Акрамя таго, брусніцы ўвайшлі ў асартымент агародніннай прадукцыі, з якой нарыхтоўчы аддзел адправіцца ў сталіцу на восеньскія кірмашы.

 

НА ЗІМОВЫЯ КВАТЭРЫ

Надыход восені для працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны раёна не толькі акрэсліў першачарговыя задачы падрыхтоўкі фермаў да работы ў зімовых умовах, але і клопат па пераводзе жывёлы з летне-пашавага ўтрымання на зімова-стойлавы перыяд.

Каб максімальна захаваць прывагі, цялушкі ўжо пераведзены з пашы на лугах пад дах, дзе ім забяспечваецца патрэбнае, у адпаведнасці з рацыёнам, харчаванне.

Важныя пытанні падрыхтоўкі жывёлагадоўлі да работы ў зімовых умовах разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама.

 

ПРЫГАЖОСЦЬ БОЖАГА СВЕТУ

Стаўбцоўскім благачыннем сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама аб’яўлены конкурс дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету».

На працягу месяца з 11 верасня па 10 кастрычніка вучні агульнаадукацыйных школ, устаноў дадатковай адукацыі могуць падрыхтаваць свае малюнкі. Прапанаваная тэма дае магчымасць моладзі скіраваць інтарэс да таго, што робіць жыццё чыстым і светлым.

 

СУСТРЭЧА З ВАЛАНЦЁРАМІ

У памяшканні нядзельнай школы кафедральнага сабора святой праведнай Ганны г. Стоўбцы адбылася сустрэча свяшчэнніка Георгія Кур’яна з валанцёрскім атрадам БРСМ «Добрае сэрца». Удзел у сустрэчы прыняла першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Калодзінская.

Сустрэча прайшла ў рамках правядзення рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі», закліканай да духоўнай асветы, выхавання і развіцця ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў і азнаямлення моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала гутарка аб добрым сэрцы чалавека ў адносінах да навакольнага свету і да людзей.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *