Пачата імунізацыя супраць грыпу

Медыцына Нумары

У раёне пачата імунізацыя супраць грыпу.

Запланавана прышчапіць сорак працэнтаў насельніцтва. Кампанія па імунізацыі прадоўжыцца да снежня. За гэты час прышчэпкі ад грыпу плануецца зрабіць амаль 16 тысячам жыхароў Стаўбцоўскага раёна.

У першую чаргу прышчэпкі рэкамендаваны людзям, якія адносяцца да групы павышанай рызыкі развіцця постгрыпозных ускладненняў. Ахоўныя прэпараты атрымаюць дзеці ва ўзросце ад паўтара да трох гадоў, пенсіянеры, старэйшыя за 65 гадоў, дарослыя і дзеці з хранічнымі захворваннямі, аслабленым імунітэтам, а таксама цяжарныя жанчыны, медыкі, супрацоўнікі дзяржаўных органаў, якія ў адказе за бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва. Таксама прышчэпкі атрымаюць дашкольнікі і выхавацелі дзіцячых садоў, вучні школ.

У бягучым годзе для вакцынацыі прымяняецца вакцына «Грыпол плюс». На платнай умове арганізацыі аховы здароўя будуць выкарыстоўваць французскі «Ваксігрып» і расійскі «Грыпол плюс». Згаданыя вакцыны добра пераносяцца дзецьмі і дарослымі.

Пасля прышчэпкі імунітэт пачынае развівацца праз 2-3 тыдні і абараняе ад захворвання на працягу аднаго года.

Усе жадаючыя ўжо сёння могуць атрымаць прышчэпку супраць грыпу ў паліклініцы і амбулаторыях па месцы жыхарства.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *