Вытворчасць электрамабіляў можа быць наладжана на новым заводзе «БелДжы» ў 2019 годзе

Нумары Прамысловасць

Вытворчасць электрамабіляў можа быць наладжана на новым заводзе «БелДжы» ў 2019 годзе, паведаміў міністр прамысловасці Віталь Воўк падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«У кампаніі «Джылі» ёсць электрамабіль. Ужо ўзгоднена, што з 2019 года мы зможам на нашым заводзе іх збіраць – да пяці тысяч адзінак. Але патрэбна будзе лакалізацыя. Напрацоўкі, якія ёсць у нашых прадпрыемстваў прыватнай і дзяржаўнай формы ўласнасці, мы павінны будзем паказаць «Джылі», атрымаць пацвярджэнне, што яны могуць ставіцца на іх аўтамабіль», – сказаў Віталь Воўк.

Ён падкрэсліў, што ўвесь свет рухаецца ў напрамку развіцця электрапрыводаў. «Але галоўная задача – стварыць крыніцу энергіі. Гэта могуць быць акумулятары, накапляльнікі. Тут мы разлічваем на навуку, акадэмічныя інстытуты», – адзначыў міністр.

Не менш важна мець развітую інфраструктуру для кліентаў, якія купілі электрамабіль. «Пакуль ёсць пэўныя праблемы з тым, каб устанавіць запраўкі. Ужо цяпер ёсць і прыватныя, і дзяржаўныя вытворцы, якія зрабілі канструкцыю заправак. А вось як яе размясціць, як узгадніць праект размяшчэння, як плаціць? Гэта ж не бясплатная энергія, тарыф трэба ўстанавіць», – сказаў ён.

Акрамя таго, не трэба забываць аб утылізацыі, лічыць міністр. «З Еўропы, Амерыкі прыедуць аўтамабілі з батарэямі, хтосьці будзе купляць новыя, таму што тэрмін службы будзе выходзіць. А як утылізаваць гэтыя батарэі? Таму мы павінны распрацаваць комплексную праграму, Прэзідэнт паставіў такую задачу, трэба ўлічыць усё», – заявіў Віталь Воўк.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *