Не здаюць заваяваных пазіцый

Нумары Сельская гаспадарка

28І сёння не здае заваяванай пазіцыі сярод аднатыпных падраздзяленняў  калектыў МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», які ўзначальвае Герой Сацыялістычнай Працы, нястомны брыгадзір, гонар раёна, Зінаіда Ярашэвіч. У гэтае свята немагчыма не згадаць пра працоўныя поспехі жанчын і яе кіраўніка. Зінаіда Пятроўна ў пастаянных клопатах аб дабрабыце таварыства. Больш надояць яе падначаленыя малака – лепшым будзе і эканамічнае становішча гаспадаркі. Адзін з самых высокіх паказчыкаў у раёне па надоях малака ад каровы ў аператара машыннага даення Ніны Зяньковіч (на здымку), якая мае вынік 9955 кілаграмаў. Ніна Леанідаўна заслужаны чалавек. За шматгадовую, добрасумленную і самаадданую працу яна ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». Працуе ў гаспадарцы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. На заслужаным адпачынку, але не кідае работу і дабіваецца з году ў год рэкордных надояў малака. Паспяхова завяршылі год Лідзія Клундук, Зінаіда Ланкевіч і Святлана Нагорная, якія поўныя аптымізму дабівацца і ў далейшым высокіх вынікаў. Для работнікаў фермы паляпшаюцца ўмовы працы, праведзена рэканструкцыя. Нарыхтоўваецца  дастаковая колькасць кармоў. На жаль, летась не ўдалося жывёлаводам паўтарыць мінулагодні поспех, замацавацца на дзесяцітысячнай вяршыні, але вынікі іх работы не перастаюць уражваць –  атрымана ад каровы па 9782 кілаграмы малака. Ніводнаму калектыву раёна пакуль што не ўдалося нават ушчыльную наблізіцца да гэтага  паказчыка. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *