Навучальны год

Адукацыя Нумары

СЮРПРЫЗ ДЛЯ ВУЧНЯЎ

Кожны год у верасні асаблівую атмасферу ў Цясноўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага надае прыезд даўніх сяброў навучальнай установы – супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі нашай краіны.

Прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і афіцэрскага сходу павіншавалі вучнёўскі і педагагічны калектывы з пачаткам навучальнага года і перадалі ў падарунак вучэбнаму комплексу валейбольныя мячы і розныя развіваючыя гульні для групы падоўжанага дня. Школьнай бібліятэцы перададзена ў дар кніга аб дзейнасці работнікаў КДБ у час Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ, заслужаны супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі Аляксей Васільеў парадаваў першакласнікаў нечаканымі для іх падарункамі – мабільнымі тэлефонамі. У гэтым годзе ў першы клас у Цясноўскім вучэбным комплексе заступілі пяць першакласнікаў.

З падарункамі для вучняў завітаў у школу і старшыня ААТ «Радзіма Дзяржынскага» Васіль Лаўрышчук. Ён падзякаваў вучням за дапамогу ў сельскагаспадарчых работах і ўсім юнакам і дзяўчатам, хто працаваў на зернескладзе падчас уборкі збожжавых, уручыў грашовыя прэміі.

У Цясноўскім вучэбна-педагагічным комплексе новы навучальны год пачаўся для 70 школьнікаў і 14 дашкольнікаў.

 

У НЯДЗЕЛЬНАЙ ШКОЛЕ

Пры кафедральным саборы святой праведнай Ганны пачаўся новы навучальны год у нядзельнай школе.

Сфарміравана пяць рознаўзроставых груп дзяцей. У кожнай з іх заняткі будуць праводзіцца па ўласнай праграме. Кожная група накіравана на тое, каб дзеці і падлеткі маглі засвоіць царкоўныя веды, набыць навык духоўнага жыцця. Навучанне асновам праваслаўнай культуры адбываецца праз знаёмства з Бібліяй, а таксама з апорай на духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народа, якія склаліся гістарычна.

Школа мае свае традыцыі ў правядзенні ражджэственскіх і пасхальных праграм, а таксама ў арганізацыі паломніцкіх паездак да святынь Беларусі.

 

СВЕТ – ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ

Для вучняў мастацкага аддзялення Стабцоўскай дзіцячай школы мастацтваў новы навучальны год азнаменаваны такой прыемнасцю: пераможцы міжароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Свет вачыма дзяцей», годна прыўрочанага да Дня абароны дзяцей, атрымалі каталог, дзе змешчаны іх малюнкі з подпісамі.

Прыгожым, з яркімі колерамі бачаць свет дзеці. Таму стараюцца данесці непаўторнасць прыроды нашага роднага краю, увасабляюць у сваіх малюнках мірны дзень Радзімы.

У мастацкі каталог увайшлі работы Паліны Камёнка, яна была адзначана дыпломам ІІ ступені, а таксама Міланы Шчэцька, Марыі Булаш, Яўгена Новіка, Ксеніі Сырадоевай.

Такое прызнанне таленту юных мастакоў – добры стымул развіваць задаткі, быць актыўнымі ў вучобе і творчасці і імкнуцца да новых перамог у мастацкіх конкурсах.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *