На палях раёна

Нумары Сельская гаспадарка

УРАДЖАЙНЫ «КАНЦЭПТА»

Буракаводы ААТ «Вялікі Двор» з году ў год атрымліваюць самую высокую ў раёне ўраджайнасць цукровых буракоў. Вось і сёлета з кожнага гектара камбайнер Фінат Саітгарэеў, які працуе на сучасным буракаўборачным камбайне, накопвае з гектара каля 600 цэнтнераў салодкіх каранёў. Варта адзначыць, што Фінат Фарытавіч пастаянна заняты на гэтай рабоце. Ён адзін засявае і ўсю адведзеную пад даную культуру плошчу, якая сёлета склала 300 гектараў. На Гарадзейскі цукровы камбінат адгружана каля 4900 тон прадукцыі – большая палова ад даведзенага плана. Найбольш ураджайны сярэдня-позні гібрыд «канцэпта» нямецкай фірмы KWS, якога накопваюць звыш 700 цэнтнераў каранёў на круг. Усяго ў таварыстве высяваюць дзесяць гібрыдаў цукровых буракоў розных тэрмінаў выспявання.

– У мінулым годзе з кожнага гектара сабралі 607,1 цэнтнера салодкіх каранёў і атрымалі рэнтабельнасць 41,4 працэнта, – расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзій Бязушка. – У паўтара раза перавыканалі дзяржзаказ. І сёлета разлічваем на даволі высокі паказчык.

 

МАЛАДЗЁЖНЫ АТРАД

У ААТ «Шашкі» на кукурузных палетках шчыруе маладзёжны кормаўборачны атрад. Набыты нядаўна новы камбайн КВК -800 «Палессе» кіраўніцтва таварыства даручыла Аляксею Новіку. На адвозцы зялёнай масы шчыруюць вадзіцелі Аляксей Русецкі, Павел Лысы і Міхаіл Новік, механізатар Яўгеній Калей. Гэтымі днямі закладваецца сіласная траншэя на МТФ «Шашкі».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *