Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзесяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Мілана Гладкова, Кірыл Вынькоў, Аляксандра Баранава, Анастасія Харчанка, Марат Ярашэвіч, Ганна Жашкевіч, Вікторыя Кім, Юнона Сянкевіч, Ганна Шаблінская і Марыя Жыткевіч.

Зямны шлях закончыўся для 16-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень абышоўся без здарэнняў.

Міліцыяй зарэгістравана 199 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазроныя. З двара ў Лубяні ўкрадзены веласіпед, а з дачнага дома ў Трылесе прапалі залатыя пярсцёнкі і інш.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да службовай асобы ААТ «Дзераўное», якая даспусціла забруджванне лесу адходамі з жывёлагадоўчай фермы.

Пракуратурай раёна праведзены сумесны з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя маніторынг выканання прыродаахоўнага заканадаўства, па выніках якога кіраўнікам ААТ «Агранёманскі», СГФ «Аталезь-агра», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Рочавічы» і ААТ «Шашкі» вынесены прадпісанні.    

Суд асудзіў да выпраўленчых работ па месцы працы на два гады з утрыманнем з заробку 20 працэнтаў 26-гадовага стаўбчаніна, які ў нецвярозым стане ўчыніў бойку ў кафэ.

ДАІ выявіла 183 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра п’яных вадзіцеляў і 11 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 20 недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў. Зафіксавана дзевяць ДТЗ. 26 верасня ў 16.15 на 34-м км аўтадарогі Пяршай – Івянец – Нясвіж вадзіцель аўтамабіля «Таёта-ярыс» не выбрала бяспечную хуткасць руху і пры ажыццяўленні манеўру абгону сутыкнулася з матаролерам «Хорс». Вадзіцель апошняга, жыхарка Хатавы 1963 года нараджэння, атрымала траўмы і дастаўлена ў бальніцу.

Санітарнай службай забаронены продаж 1,2 кг прадукцыі ў магазіне ТАА «КостасТорг» (Вішнявец).  

«Хуткая» выязджала 168 разоў, у прыватнасці восем сігналаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *