Дабро там, дзе чыста і светла

Добраўпарадкаванне Нумары

3009g

Навядзенне парадку – не разавая акцыя, а працэс, сутнасць якога заключаецца ў паўсядзённай і сістэматычнай рабоце.

Санітарнай камісіяй у складзе начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Л. М. Жыбуль, в. а. начальніка ўчастка добраўпарадкавання аб’яднання камунальных службаў А. В. Барбарчыка, урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. У. Рык праведзены рэйд па вуліцах горада, каб ацаніць, як прадпрыемствы выконваюць рашэнне райвыканкама па навядзенні парадку на замацаваных вуліцах.

На момант агляду быў выкананы абкос па вул. Сацыялістычнай Стабцоўскімі электрычнымі сеткамі, вул. 17 Верасня – Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінатам, пустыра па вул. Задвор’енскай – аўтапаркам № 17, часткі вул. Сацыялістычнай – ПМК-233, часткі вул. Ленінскай – Стаўбцоўскай ПМК і цэнтральнай раённай бальніцай, вул. Казлова – філіялам Гарадзейскага цукровага камбіната, набярэжнай ракі Альхоўкі, пустыра перад музеем Я. Коласа – Стаўбцоўскім лясгасам.

На момат аб’езду працавалі работнікі аўтапарка № 17, філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната, раённага вузла электрычнай сувязі.

Працаўнікі ДЭУ № 62 абкошвалі прыдарожную паласу аўтамагістралі Р2, а бардзюры ў рысе горада так і засталіся заросшымі. ДБУ № 29 навёў парадак па вул. Гагарына, а вось на замацаваным участку па вул. Ленінскай (ад вул Свярдлова да вул. Дзяржынскага) у момант аб’езду трава не была скошана.

Пасля напамінання правялі абкошванне травы па вул. Ленінскай Стоўбцыгазбуд, ДЗЮСШ, па вул. Танкістаў – індывідуальны прадпрымальнік В. І. Канкаловіч.

Не прыступалі на момант аб’езду да навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, ЗАТ «ПрэміяАгра», ЗАТ «Аграмашзапчастка», ДРБУ № 135, станцыя Стоўбцы, ЖБК «Нёман».

Патрэбна падтрымліваць парадак не толькі арганізацыям, але і ўласнікам прыватных домаўладанняў і ўчасткаў пад будаўніцтва дамоў. З 1874 індывідуальных домаўладальнікаў 79 накіраваны прадпісанні па ўборцы тэрыторый. Некаторыя забудоўшчыкі, якія атрымалі зямельныя ўчасткі, часта доўгі час на іх не з’яўляюцца, у выніку тэрыторыі захламлены, заросшыя бур’яном, як па вул. Будаўнікоў, 38.

Наводзячы парадак у сваім двары, на сваёй вуліцы, на тэрыторыі сваёй арганізацыі, мы робім больш камфортным і чыстым наш агульны дом – наш горад.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *