Актывізаваць намаганні

Нумары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць намаганні на завяршальным этапе восеньскіх палявых работ. Адпаведныя даручэнні ён даў падчас рабочай паездкі ў Клецкі раён Мінскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, вяскоўцы ў пэўнай ступені супакоіліся пасля завяршэння ўборкі збожжавых культур. Разам з тым у бліжэйшыя дні аграрыям яшчэ трэба выканаць вялікі аб’ём работ, у тым ліку па завяршэнні сяўбы азімых, уборцы агародніны, кукурузы. Асаблівую занепакоенасць беларускі лідар выказаў у сувязі з тэмпамі працы па ўборцы кукурузы на сілас.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як выконваюцца дадзеныя раней даручэнні па будаўніцтве сянажных траншэй. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што адпаведныя работы вядуцца актыўна, і ўжо ў 2018 годзе ва ўсіх рэгіёнах краіны заданне будзе выканана. Гаворка ішла таксама ў цэлым аб забеспячэнні захаванасці ўраджаю гародніны і пладоў. «Трэба зрабіць гэтыя сховішчы капітальна, на ўсё жыццё», – заўважыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на пытанне цэнаўтварэння на сельгаспрадукцыю і падкрэсліў важнасць таго, каб кошты ў розніцы былі адэкватнымі, а пасрэднікі і перакупшчыкі не нажываліся на працы вяскоўцаў.

Наступны год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства. Адпаведную задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, дзе азнаёміўся з ходам асенніх палявых работ.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *