Кадравыя назначэнні

Нумары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксандра Карлюкевіча, які да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі, кіраўніком гэтага ведамства.

Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч з 1985 года працаваў на розных пасадах у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў такіх выданнях, як газета «Во славу Родины», «Культура», «Звязда», «Чырвоная змена», «Народная газета», «Советская Белоруссия». 2006-2011 гады – дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». 2011-2012 гады – галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Звязда». 2012-2016 гады – дырэктар – галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі, да гэтага моманту ён працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Ігар Яўсееў і Аляксандр Субоцін назначаны адпаведна памочнікам Прэзідэнта Беларусі – інспектарам па Мінскай вобласці і памочнікам Прэзідэнта Беларусі – інспектарам па Віцебскай вобласці. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ігар Яўсееў раней займаў пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. Аляксандр Субоцін да гэтага моманту займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Караля на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да гэтага часу Андрэй Кароль працаваў на пасадзе рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Сяргея Харытончыка рэктарам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Дзяніса Дука – рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Максіма Кіркора – рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *