Ураджай-2017

Нумары Сельская гаспадарка

КАШТОЎНЫ КОРМ

У ААТ «Вішнявецкі-агра» ўраджайнасць проса склала сёлета 44,8 цэнтнера насення з гектара. Займала яно невялікую плошчу – два гектары, а сабралі няблага – 10,3 тоны. Галоўны аграном Леанід Новік гаворыць, што гэтай колькасці хопіць для таго, каб у наступным годзе не толькі пасеяць яго на кармавыя мэты, а і прадаць іншым гаспадаркам. Акуратна, без страт, абмалаціў участак вопытны камбайнер Уладзімір Кандрахоў. Насенне дапрацавана і засыпана ў склад. Варта дадаць, што проса з’яўляецца каштоўным кормам для жывёлы. Не саступае па пажыўнасці кукурузе, аднагадовым і шматгадовым травам.

 

ВАЛАКНІСТЫ ЛЯНОК

У ААТ «Дзераўное» вырашчаны сёлета неблагі лён-даўгунец. З кожнага гектара льнаводы атрымліваюць звыш 35 цэнтнераў ільнотрасты. «Паўночны шоўк» быў пасеяны на плошчы 100 гектараў камбінаваным пасяўным агрэгатам – выканаў гэтую тэхналагічную аперацыю вопытны механізатар Іван Жыбуль. Рыхтаваў глебу да сяўбы Артур Валадзько. Даглядныя работы правёў Віктар Янушкевіч. Гэтымі днямі вядзецца варушэнне льнотрасты, гэтым займаецца Дзмітрый Дзям’янка. На льнозавод ужо адгружана звыш 50 тон прадукцыі, якая залічваецца сярэднім нумарам адзін, а ўсяго плануецца рэалізаваць каля 350 тон.

 

У АДНЫМ ЛАНЦУЖКУ

Кукуруза ў ААТ «Жацерава» размясцілася на 356 гектарах. Па ўраджайнасці зялёнай масы жацераўцы ў тройцы лідараў, атрымліваюць з кожнага гектара звыш 340 цэнтнераў зялёнай масы. І па тэмпах уборкі ў першай пяцёрцы.

– Ураджайнасць кукурузы ў нас сёлета вышэйшыя, чым у мінулым годзе, – расказвае галоўны аграном Іна Леўкавец. – Надвор’е паспрыяла, прытрымліваліся і тэхналогіі вырошчвання. Высявалі пераважна ўкраінскія сарты – «родник» і «півіха», гібрыд «парумбень». Дваццаць гектараў «півіхі» абмалоцім на зерне.

Першай у гаспадарцы заклалі сіласную траншэю на МТФ «Жацерава» ўмяшчальнасцю звыш трох тысяч тон. Шчыруе на кормаўборачным камбайне Міхаіл Калевіч. На трамбоўцы заняты Леанід Кожыч. На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны Вячаслаў Сідаровіч і Аляксандр Ганчарэнка. У адным ланцужку працуе разам з мясцовымі корманарыхтоўшчыкамі механізаваны кормаўборачны атрад з ААТ «Вішнявецкі-агра». Затым дапамагаць калегам нарыхтоўваць сілас паедуць жацераўцы.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *