Сустрэчы. Традыцыі

Нумары Соцыум

У восені свой узрост

У гэтыя дні залатой восені ў цэнтры ўвагі знаходзяцца пажылыя людзі. З нагоды Дня пажылых людзей для іх прадугледжаны скідкі ў магазінах і ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе, пры атрыманні паслуг у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. Пажылых людзей запрасілі ў раённы Цэнтр культуры на канцэрт і бясплатны кінасеанс.

Па добрай традыцыі, была арганізавана сустрэча пажылых людзей з прадстаўнікамі ўлады, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, каб акцэнтаваць увагу на надзённых праблемах ветэранаў і магчымасцях іх падтрымкі, а таксама яшчэ раз выказаць старэйшаму пакаленню свае ўдзячнасць і прызнанне.

На сустрэчу з пажылымі людзьмі прыйшлі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, грамадскіх арганізацый ветэранаў і інвалідаў, занальнага вузла электрасувязі, цэнтра банкаўскіх паслуг. Работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг акурат у фае раённага Цэнтра культуры арганізавалі прэзентацыю паслуг Беларусбанка, тэрытарыяльны цэнтр – выстаўку работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выкананых у тым ліку рукамі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, а філіял Гарадзейскага цукровага камбіната – дэгустацыю сваіх вітамінных сокаў і нектараў.        

У пажылых людзей, якія сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, – настрой аптымістычны. Для многіх з іх найперш гэта магчымасць убачыцца са старымі знаёмымі, былымі калегамі, распытаць не толькі пра жыццё-быццё на пенсіі, а і пахваліцца поспехамі дзяцей, унукаў. Вылучаліся ўдзельнікі народнага хору ветэранаў працы «Журавы» (кіраўнік – Вікторыя Хлябовіч), якія на сцэне, здаецца, памаладзелі душой, і за гэта публіка не шкадавала ім апладысментаў і воклічаў «брава!»

Пра тое, як ажыццяўляецца ў нашым раёне сацыяльная падтрымка пажылых людзей, расказала дырэктар Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Блашко. Менавіта тэрытарыяльны цэнтр з’яўляецца асноўным каардынатарам і правадніком гэтай работы.  

На ўліку ў тэрытарыяльным цэнтры знаходзяцца 11,5 тысячы жыхароў раёна пажылога ўзросту (136 з іх перасягнулі 90-гадовы ўзрост, трое – 100-гадовы).

685 грамадзян пажылога ўзросту адзінокія, 3175 – адзінока пражываючыя, восем – інваліды Вялікай Айчыннай вайны, 15 – удзельнікі вайны, шэсць – удзельнікі працоўнага фронту, сем – былыя вязні месцаў прымусовага ўтрымання.  

Тэрытарыяльным цэнтрам сумесна з зацікаўленымі службамі сёлета праведзена абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча больш як трох тысяч пажылых людзей. Аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму ахоплена 797 грамадзян пажылога ўзросту, што складае 20 працэнтаў ад усіх адзінокіх і адзінока пражываючых жыхароў раёна. Сацыяльныя паслугі аказвае 91 сацыяльны работнік. Пажылыя грамадзяне маюць магчымасць звярнуцца ў цэнтр за аказаннем розных відаў сацыяльнай дапамогі. Да прыкладу, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай (у бягучым годзе на яе атрыманне ўжо паступілі 384 заявы), пракатам тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (на прадастаўленне гэтай паслугі з пажылымі грамадзянамі заключана каля 30 дагавораў), гуманітарнай дапамогай. Паводле апошніх даных, 483 жыхары раёна пажылога ўзросту, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, звярнуліся за аказаннем матэрыяльнай дапамогі са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Адзін з важных накірункаў дзейнасці – стварэнне людзям пажылога ўзросту бяспечных умоў пражывання. У бягучым годзе з мясцовага бюджэту выдаткавана 6220 рублёў на правядзенне работ па рамонце пячнога ацяплення і замене састарэлай электраправодкі ў домаўладаннях удзельнікаў вайны і адзінокіх грамадзян.

З 2015 года ў тэрытарыяльным цэнтры функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, работнікамі якога аказваюцца кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-педагагічныя, пасрэдніцкія паслугі з мэтай падтрымання актыўнага ладу жыцця пажылых людзей, іх самарэалізацыі. На базе аддзялення дзейнічаюць універсітэт трэцяга ўзросту, школа бяспекі, клуб «Гады – не бяда», літаратурна-паэтычны клуб «Ліра» і т. п. Грамадзяне, якія іх наведваюць, – актыўныя ўдзельнікі культурных мерапрыемстваў, даступнай творчай і працоўнай дзейнасці. Такім чынам, у пажылых людзей, як падкрэсліла Святлана Блашко, з’явілася магчымасць паспець зрабіць тое, чаго не паспелі, калі працавалі.

Каб дапамагчы з вырашэннем надзённых праблем адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў, у раёне праводзяцца дабрачынныя акцыі. Не стаяць убаку і грамадскія арганізацыі ветэранаў і інвалідаў, якія праяўляюць ініцыятыву і знаходзяць спонсараў, каб дапамагчы пажылым людзям з нарыхтоўкай бульбы на зіму. Прадпрыемствы і арганізацыі раёна праяўляюць клопат аб пажылых. На працягу 2017 года 308 пенсіянераў раёна былі забяспечаны палівам на агульную суму 37 560 рублёў.

У бягучым годзе 32 жыхары раёна пажылога ўзросту атрымалі санаторна-курортнае лячэнне, 37 чалавек змешчаны на сацыяльныя ложкі, восем – на пастаяннае пражыванне ў дамы-інтэрнаты.

Надыходзіць восень жыцця, і не варта яе баяцца. Кожны ўзрост па-свойму цікавы, змястоўны. Галоўнае – каб пражытыя гады не сталі цяжарам, а побач былі блізкія людзі.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ    

 

НОВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЕТЭРАНАЎ

У раённым выканаўчым камітэце створана пярвічная грамадская арганізацыя ветэранаў працы. З ініцыятывай аб стварэнні такой структуры выступіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель.

Сяргей Яўгенавіч паведаміў, што раней такой арганізацыі ў райвыканкаме не існавала, і людзі, якія выйшлі ў адстаўку ці на заслужаны адпачынак, аказаліся па-за грамадскай дзейнасцю. Таму пярвічка павінна спрыяць сацыяльна-прававой абароне ветэранаў, прадстаўляць іх інтарэсы ў органах улады, праводзіць культмасавую работу сярод пажылых людзей, арганізоўваць іх адпачынак і аздараўленне і, безумоўна, выпрацоўваць і падтрымліваць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Затым адбыліся выбары актыву пярвічнай грамадскай арганізацыі ветэранаў працы райвыканкама. Старшынёй арганізацыі аднагалосна выбрана Н. А. Лапко, сакратаром – М. Б. Афанасенка. У склад рэвізійнай камісіі ўвайшлі У. С. Стома (старшыня), Л. М. Шыран, Р. І. Хамо (члены камісіі).

Будзе распрацаваны Статут арганізацыі, складзены план работы. На сёння членамі пярвічнай грамадскай арганізацыі ветэранаў працы райвыканкама пажадала стаць 14 чалавек.

 

СВЯТА СТАРЭЙШАГА ПАКАЛЕННЯ

За гады правядзення гэтага свята выявілася станоўчая тэндэнцыя, выражаная ў грамадскім рэзанансе. Значнасць гэтай даты павялічваецца, замацоўваюцца традыцыі. На тым тыдні супрацоўнікі Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы ў рамках акцыі «Не забытыя сваім калектывам», прысвечанай Міжнароднаму дню пажылых людзей, наведалі ветэранаў свайго падраздзялення.

– Мы прыходзілі ў госці не з пустымі рукамі, а па меры сіл аказвалі дапамогу ў вырашэнні бытавых праблем, проста сустракаліся, размаўлялі, дзяліліся навінамі з нашымі пажылымі калегамі, – расказаў начальнік Стаўбцоўскага аддзялення аховы Аляксандр Сачук. – Асаблівую ўвагу ўдзялялі і ўдзяляем тым, у каго горш са здароўем, тым, каму цяжка рухацца. Калі пабудзеш у такіх людзей, то разумееш, як важна проста пагутарыць з чалавекам. Ветэраны шчыра рады такім візітам і ўдзячны за тое, што пра іх помняць.

Прыемна, што ў акцыю «Не забыты сваім калектывам» уключыліся і самі ветэраны. Старшыня ветэранскай пярвічкі Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы Валянцін Хауста адзначыў: «Мы стараемся максімальна прыцягнуць міліцэйскіх пенсіянераў у актыўную грамадскую дзейнасць нашай арганізацыі. Калі чалавек, нягледзячы на ўзрост, не старэе душой і кіпіць энергіяй, то для яго заўсёды знойдзецца карысная справа».

Супрацоўнікі аддзялення аховы заўсёды з вялікім клопатам адносяцца да пажылых людзей РАУС, а ветэраны з радасцю прымаюць доўгачаканых гасцей, дзякуюць за ўвагу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *