На службе ўраджаю

Нумары Сельская гаспадарка

Ураджайнасць бульбы ўвогуле па раёне сёлета даволі добрая. З кожнага гектара бульбаводы накопваюць у сярэднім па 390 цэнтнераў клубняў. А самая высокая ўраджайнасць, як і ў папярэднія гады, у СФГ «Сула». Фермер Уладзімір Радзевіч вырошваў у гэтым годзе чатыры сарты харчовай бульбы: беларускі «волат» і тры нямецкай селекцыі –»вінета», «рэд фэнтазі» і «джэлі», якія аддзячваюць амаль 500 цэнтнерамі на круг. На насенных участках прапісаўся новы сорт нямецкай кампаніі EUROPLANT – «мадэйра». Высокую ўраджайнасць другога хлеба атрымліваюць і ў ТАА «Аграцэнтр-Сула» (дырэктар Эдуард Янкоўскі) – звыш 400 цэнтнераў з гектара.

Цукровыя буракі вырошчваюць дзевяць сельгаспрадпрыемстваў раёна. У гэтым годзе гэтая прапашная культура размясцілася на трох тысячах гектараў. Самыя вялікія плошчы ў ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Агранёманскі». Палова ад пасеянага ўжо выкапана, ураджайнасць салодкіх каранёў з кожнага гектара перасягае 430 цэнтнераў, што амаль на 70 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе. Каля 570 цэнтнераў на круг накопваюць у ААТ «Вялікі Двор», звыш 470-ці – у ААТ «Агранёманскі». Ужо сабрана звыш 60 тысяч тон салодкай прадукцыі, большая частка якой рэалізавана ў лік дзяржзаказу на Гарадзейскі цукровы камбінат.

Корманарыхтоўшчыкі ААТ «Рубяжэвічы» перавыканалі даведзеныя планы па нарыхтоўцы сенажу і сена для кармлення грамадскага статка ў зімова-стойлавы перыяд. Гэтых відаў кармоў назапашана адпаведна звыш 14 тысяч тон і 915 тон. Шчодра аддзячваюць рубяжэвіцкім рупліўцам кукурузныя палеткі, з кожнага гектара гэтымі днямі тут збіраюць па 360 цэнтнераў сакавітай зялёнай масы. Ужо закладзена ў сіласныя траншэі больш за шэсць тысяч тон сіласу – палова ад запланаванага. Усяго на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае звыш 20 цэнтнераў кармавых адзінак травяных кармоў – лепшы паказчык сярод гаспадарак раёна.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *