Сярод маладых

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Сельская гаспадарка

0710c

Віктар Семянько годна вылучаецца сярод маладых камбайнераў раёна. З году ў год дбайны працаўнік дабіваецца высокіх вынікаў на жніве. Летась перадавік ездзіў на абласны фестываль «Дажынкі» ў Лагойск. І сёлета Віктар вызначыўся: мае лепшы вынік – намалаціў 1531 тону збожжа і рапсу. Дзевяць гадоў завіхаецца Семянько механізатарам у таварыстве. Работа падабаецца. Ён з патомных хлебаробаў, бацька таксама шчыраваў на хлебнай ніве. Малады чалавек паказвае прыклад і на выкананні іншых палявых работ. Ён неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва, у прыватнасці, на ўнясенні ў глебу мінеральных угнаенняў. Віктар Семянько – дастойная змена старэйшаму пакаленню сумленных і старанных механізатарскіх кадраў гаспадаркі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *