Здарэнне на кукурузным полі

Нумары Следчы камітэт інфармуе

Стаўбцоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце атрымання 89-гадовым мясцовым жыхаром цяжкіх траўмаў на кукурузным полі падчас уборкі.

У працэсе ўборкі кукурузы на полі сельгаставарыства Стаўбцоўскага раёна 3 кастрычніка ў жатку кормаўборачнага камбайна трапіў мясцовы жыхар, 1928 года нараджэння.

Механізатар, як толькі ўбачыў, спыніўся і выключыў жняярку, але мужчына ўжо быў сур’ёзна траўміраваны. Пацярпелага неадкладна даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Стаўбцоўскай ЦРБ з дыягназам траўматычная ампутацыя галёнкі абедзвюх ног.

Устаноўлена, што пажылы чалавек дрэнна чуў. У ходзе агляду месца знойдзены веласіпед, на якім мужчына прыехаў на поле з суседняй вёскі, сумка з кукурузай і іншыя прадметы. Яго слыхавы апарат знаходзіўся ў кішэні.

Экспертам Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз праведзена работа па фіксацыі і канфіскацыі неабходных для ўстанаўлення прычын здарэння слядоў і аб’ектаў. У рамках праверкі прызначана судова-медыцынская экспертыза, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.

Следчыя Стаўбцоўскага райаддзела Следчага камітэта нагадваюць аб мерах асабістай бяспекі пры знаходжанні на полі падчас сельгасработ.

Ірына БЕЛАНОГ, старшы следчы Стаўбцоўскага РАУС

Мікалай БЕЛАВУСАЎ, начальнік Стаўбцоўскага МРА ДКСЭ Рэспублікі Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *