Плён старання

Нумары Сельская гаспадарка

Шчыраванне работнікаў мяснога цэха ААТ «Рубяжэвічы» дазволіла таварыству заняць другое месца ў раённым спаборніцтве. Як адзначае галоўны заатэхнік Анатоль Глухароў, выключнай стараннасцю вылучаюцца аператары Леакадзія Ярмаковіч і Аляксандр Сугак з МТФ «Тонава» – яны працуюць на адной групе. Леакадзія Браніславаўна шмат гадоў адпрацавала аператарам машыннага даення. Цяпер жанчына на пенсіі і даглядае цялят да шасцімесячнага ўзросту. Летась рупліўцы атрымалі сярэднясутачныя прывагі сваіх гадаванцаў па 923 грамы, плюс 263 грамы. Немалы ўклад у агульную справу ўнеслі работнікі жывёлагадоўчай фермы «Тонава», якую ўзначальвае брыгадзір Вера Чарнец.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *