Пад святым пакровам

Нумары Соцыум

1410

14 кастрычніка адзначаюцца два вялікія святы – Пакроў Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці. Беларусь – адзіная краіна, дзе Дзень маці святкуецца ў Дзень вялікага хрысціянскага свята. Гэтыя дзве ўрачыстасці гарманічна спалучаюцца, асвечаны святасцю. Тыдзень маці, які праводзіцца ў нашай краіне, дазволіць уславіць подзвіг мацярынства. Ва ўсіх праваслаўных храмах 14 кастрычніка будзе адслужана Бажэственная літургія, падчас якой будуць узнесены малітвы за маці і дзяцей, за мір і спакой на беларускай зямлі.

 

МАЦЯРЫНСКАМУ СЭРЦУ

На Тыдні маці кіраўніцтва стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў сабрала актыўных членаў свайго аб’яднання, хто з’яўляецца валанцёрамі, уваходзіць у склад выбарчых органаў, на святочную сустрэчу «Мацярынскае сэрца». Нагодай для ўрачыстасці сталі два святочныя кастрычніцкія дні – Дзень пажылых людзей і Дзень маці.

За салодкім сталом усе запрошаныя выказалі радасць ад такой сустрэчы. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства інвалідаў Зінаіда Катлашэўская звярнулася да ўсіх з прывітаннем, знайшла цёплыя сардэчныя словы для жанчын-маці і для пажылых людзей. Старшыня пярвічнай Навасвержанскай арганізацыі інвалідаў Ала Янская, якая адказвае ў гэтым аб’яднанні за культурна-масавую работу, пастаралася падабраць рэпертуар канцэртнай праграмы, які б быў ва ўнісон атмасферы гэтых дзён. Была разыграна святочная латарэя.

Святочная сустрэча не толькі паспрыяла пабыць разам, правесці прыемна час, але і абмеркаваць надзённыя пытанні жыцця грамадскай арганізацыі, выслухаць пажаданні, прапановы, унесці карэктывы ў работу аб’яднання для ўдасканалення яго дзейнасці з мэтай аказання практычнай дапамогі людзям з аслабленым здароўем, якія маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *